Сярэднi БПМ узрос на 5 працэнтаў
Сяргей ГРЫБ
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў Мiнiстэрстве працы i сацыяльнай абароны, зацверджаны памер бюджэту пражытковага мiнiмуму ў цэнах сакавiка. У параўнаннi з папярэднiм, новы БМП павялiчыўся на 5 працэнтаў i складае зараз у сярэднiм на душу насельнiцтва 179 100 рублёў.
Адначасова пастановай урада вызначаны бюджэты пражытковага мiнiмуму для асобных катэгорый насельнiцтва. У прыватнасцi, цяпер БПМ працаздольных грамадзян адпавядае 197 690, пенсiянераў — 158 640, студэнтаў — 189 020, дзяцей ва ўзросце ад 3 да 16 гадоў — 207 550, а дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў — 151 830 рублям у месяц.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў Мiнiстэрстве працы i сацыяльнай абароны, зацверджаны памер бюджэту пражытковага мiнiмуму ў цэнах сакавiка |
|