Выкрадальнiкi паведамiлi ўмовы вызвалення Iрыны Экпа-Ума
Кар. БЕЛТА
Выкрадальнiкi беларускай грамадзянкi ў Нiгерыi звязалiся з уладамi гэтай краiны i паведамiлi свае ўмовы яе вызвалення. Аб гэтым паведамiла намеснiк начальнiка ўпраўлення iнфармацыi — начальнiк аддзела прэс-службы Мiнiстэрства замежных спраў Беларусi Марыя Ваньшына са спасылкай на iнфармацыю, атрыманую ад прадстаўнiкоў кампанii «Компас Груп». Ад гэтай кампанii ў транснацыянальнай нафтавай карпарацыi Whаssаh Еurеst Nigеriа Limitеd па кантракту працуе выкрадзеная грамадзянка Беларусi Iрына Экпа-Ума. 5 мая машыну, у якай Iрына Экпа-Ума вярталася з работы дадому, спынiлi ўзброеныя людзi, пасля чаго жанчыну павезлi ў невядомым напрамку.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выкрадальнiкi беларускай грамадзянкi ў Нiгерыi звязалiся з уладамi гэтай краiны i паведамiлi свае ўмовы яе вызвалення
|
|