Чатырохногiя лекары
Вольга ШАЎЧУК, «Мiнск—Навiны»
Праграму лячэбнай кiналогii распрацавалi ў сталiцы. Кiнолагi фiзкультурна-аздараўленчага цэнтра Першамайскага раёна, педагогi спецыяльнай школы № 14 для дзяцей з парушэннем слыху i Рэспублiканскага рэабiлiтацыйнага цэнтра для дзяцей-iнвалiдаў прэзентавалi ўласную методыку, першую ў рэспублiцы.
Заняткi па лячэбнай кiналогii ў школе-iнтэрнаце i рэабiлiтацыйным цэнтры кiнолагi праводзяць ужо паўгода. За гэты час дабiлiся значных вынiкаў: i ўрачы, i педагогi адзначаюць, што дзецi сталi лепш размаўляць i рухацца. Для праграмы адабралi самых спакойных i лагодных сабак. За паўгода працы адаптавалi праграму для глухiх дзяцей i дзяцей, хворых на цэрабральны паралiч. Сталiчныя кiнолагi распрацавалi свае практыкаваннi i гульнi, якiя развiваюць маторыку, папаўняюць слоўнiкавы запас дзяцей. Эфект лячэбнай кiналогii заключаецца яшчэ i ў тым, заўважылi ў школе-iнтэрнаце, што кантакты з жывёламi папаўняюць хворым дзецям той дэфiцыт уражанняў i эмоцый, якiх яны пазбаўлены з-за сваёй хваробы. Псiхолагi адзначаюць, што за мiнулыя паўгода ў дзяцей не толькi папоўнiўся слоўнiкавы запас, але i значна пашырыўся кругагляд.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праграму лячэбнай кiналогii распрацавалi ў сталiцы. Кiнолагi фiзкультурна-аздараўленчага цэнтра Першамайскага раёна, педагогi спецыяльнай школы № 14 д
|
|