Шаленства адступае?
Надзея НIКАЛАЕВА
За чатыры месяцы гэтага года ў Беларусi былi зарэгiстраваныя 364 выпадкi захворвання на шаленства сярод дзiкiх i свойскiх жывёл. Для параўнання, за студзень—красавiк 2006 года ў статыстыку па шаленству трапiлi 676 жывёл — гэта менш амаль што ўдвая. Знiжэнне захворваемасцi на шаленства назiраецца практычна ва ўсiх рэгiёнах. Так, на Мiншчыне колькасць хворых жывёл зменшылася ў 4,8 раза ў параўнаннi з адпаведным перыядам мiнулага года, а ў Гродзенскай вобласцi — у 2,5 раза.
Напружанай застаецца пакуль што эпiдэмiчная сiтуацыя на Брэстчыне. Так, за студзень—красавiк у статыстыку па шаленству тут трапiлi 74 жывёлiны. Летась iх было ўсяго 36. Такiм чынам у Брэсцкай вобласцi зафiксаваны рост захворваемасцi на шаленства больш чым у 2 разы. Фактычна на мiнулагоднiм узроўнi засталася i сiтуацыя з шаленствам на Гомельшчыне (68 выпадкаў супраць мiнулагоднiх 73). Самы вялiкi ўклад ў шаленства па-ранейшаму на сумленнi лiсаў (231 выпадак па краiне). Але асцярожнасць трэба захоўваць таксама i гаспадарам чацвераногiх сяброў. Так, з пачатку года было зафiксавана 29 выпадкаў захворвання на шаленства хатнiх сабак i 35 выпадкаў iнфiцыравання вiрусам шаленства хатнiх катоў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За чатыры месяцы гэтага года ў Беларусi былi зарэгiстраваныя 364 выпадкi захворвання на шаленства сярод дзiкiх i свойскiх жывёл
|
|