«Прадаюся... Сам. Увесь На калгасным рынку...»Хто каго? Iсцiна, як кажуць, заўжды пасярэдзiне, бо яно ж насамрэч не гэткi сцiплы асартымент у аўталаўках. I, адназначна, не гэткi багаты — на сталiчных рынках. Прынамсi, хлопцаў у продажы я нiдзе не бачыла: забаронены ў нас гандаль людзьмi. Але ж «памарыць» аб iм ды пажартаваць не забараняецца? Не? Таму (кiньце вокам на здымак уверсе) i... Раскажы, Кляшчук, нам, дзе Гэтак бойка торг iдзе? Расхапалi ўсё мяхамi — Бульбу, сала... Гандляваць Пачынаюць мужыкамi Засталося... сфасаваць! — пiша да здымка Пятро Звягiнцаў з Кiраўска. Гэтая ж думка (а дакладней — яе працяг) у Люцыi Рычардаўны Богдан з вёскi Манькаўшчына Валожынскага раёна: Развядзёнкi, дзеўкi, удовы, Паспяшайце на базар! Ля машыны прадуктовай Адмысловы ёсць тавар. — Будзем важыць? — Лепей — не... Той, што з сумкай, да мяне! Цяжка сказаць, чым менавiта ён спадабаўся Люцыi Рычардаўне, але ж што спадабаўся — факт. Iнакш бы вось так, «без фасоўкi», «не важачы», не прыцэньваючася, да сябе не клiкала. А зрэшты — вясна. Вёска... Гной выкiдваць трэба, бульбачку садзiць, кароўку пасвiць, а потым, сена касiць... Тут любы мужчынка на вагу золата быў бы, а ўжо з сумкай, малады... Цi без той сумкi, што побач? Яму б толькi ў сiлу ўвабрацца, а то ж вельмi худзенькi. Добрую параду яму адрасуе сп. Гудачкова з Жыткавiчаў: Ад картопляў, дарагi, Не прыбавiш ты вагi. Трэ за вугал завярнуць — Там мо сала прадаюць? Добры прадукт! Але ж, не вам казаць, бываюць цяжкiя, хранiчныя выпадкi, што не дапамагае нават ён... Скачаў хлопец з Iнтэрнэта Адмысловую дыету. Еў i еў. А стаў на вагi — Нi грамулечкi прывагi! — напiсала пра бедака сп. Чыгрынава з Вiлейшчыны. I тым самым, у апошнiя два радкi, умясцiла... нязбытную, адвечную мару абсалютнай большасцi жанчын (ды i мужчын таксама!), якiя (зноў жа паводле Любовi Мiхайлаўны) Лiчаць, лiчаць скрупулёзна Грамы ды калорыi... Некаторыя ўжо проста На галовы хворыя. Што праўда, тое праўда, сцвярджае i Алена Пажога з в. Абруб Глыбоцкага раёна: На адзiнку масы цела Колькi ж трэба бульбы ўзяць? Глеб вядзе разлiк умела, Каб нi грама не набраць! Што будзе, калi крый Бог... Пра гэта Нiна Iванаўна i Iван Iванавiч Астроўскiя з Мiнска: Калi рухаешся мала, Нарастае тлушч i сала. А да важкае асобы — Так i цягнуцца хваробы. Свят-свят-свят... Таму, калi ласка, ужо: Вы не пiце, не курыце, Да суседак — нi нагой I ўважлiва сачыце За ўласнаю вагой. Некаторыя, праўда, замахваюцца i на чужую... Не, не жонку, — вагу. Паводле меркавання Юрыя Вiнаградава з Бабруйска, хлопец гэты ўскараскаўся на вагi, каб праз хвiльку абвясцiць: Прадаюся... Сам. Увесь На калгасным рынку, Бо праела жонка плеш: Хлеба з’еў скарынку. А яе якраз — нельга было, бо дыета такая — Крамлёўская. Мужыка, — прозай пiша сп. Ульянава з Нясвiжа, — можна на яе пасадзiць, але ненадоўга. Бо яго хутка ветрам садзьме — лёгкi становiцца... У тым лiку — i на пад’ём. Каб да суседкi потым цi... Хоць да чорта на рогi! Абы там па-людску кармiлi!.. Шкада, аднак, вось з гэтым — могуць узнiкнуць калi не праблемы, то цяжкасцi. Па меркаванню мiнчанкi Алы Тарасiк, жанчыны каля вагаў з самага ранку натоўпам стаяць — прыглядаюцца, раюцца, услых разважаюць: Хлопец быццам неблагi I пайшоў мо ў корань?.. Толькi ж харч вось дарагi — Возьмеш... Не пракормiш... Грэх. I шкада будзе. А з другога боку, колькi яго, таго харчу, трэба?! Ды i сам мужчынка мо капейку якую заробiць? Бо ён i вось у гэтую хвiлiнку якраз, стоячы на вагах (паводле меркавання сп. Богдан з Валожыншчыны), з пакупнiкоў пасмiхаецца, пагражае: Даспадобы я цi не — Абдзяру, як лiпак: Падкручу, падвiнчу Разлiчуся, як хачу! З чым-чым, а з гэтым сутыкалiся, праўда? Навучаныя. I таму, як пiша Мiкалай Уласавiч Гарбачоў з в. Сiнягорская Сенненскага раёна, пакупнiк пахiтрэў ужо: Гандлярам не давярае — Уласнай масай правярае. Бы выконвае тут ролю Звышдзяржаўнага кантролю. Але ж пры гэтым фарсiць, задавацца, не па-людску весцi сябе... Не варта, сцвярджае ветэран педагагiчнай працы Мiхаiл Паўлавiч Дубовiк з в. Арэшкавiчы Бярэзiнскага раёна: Хочаш мець прыбытак з гакам? Смачна класцi за губу? То не стой да людцаў с... А то лёцьма... У трубу. На што яшчэ звярнулi ўвагу чытачы? На экзатычнае: Гандаль наш ва ўсю iдзе. Ды турыстам (для заўвагi): Вы не знойдзеце нiдзе, Як у нас, такiя вагi. (Гэта — мiнчане муж i жонка Астроўскiя). На балючае: Ёсць такiя рынкi Рыначкi-машынкi — Так цану закруцяць, Што душу атруцяць. (Бабруйчанiн сп. Вiнаградаў). На аптымiстычнае: На палескiм кiрмашы Усiм занятак па душы: Хто купляе, хто гуляе, Хто з таварам — запрашае... Хто вагу сваю змярае Хто... паловачку шукае! Вось гэтага i хацелася б пажадаць кожнаму, хто яшчэ не знайшоў! А напрыканцы — як заўсёды — вынiкi. На папярэднiм здымку (помнiце?) была мажная такая кабета з прыбраным сабачкам на грудзях?.. Дык вось. Вялiкае чытацкае журы, ацанiўшы подпiсы сяброў па пяру, па конкурсу прыйшло да высновы, што найлепшыя радкi склалiся ў Алены Пажога з Глыбоччыны, у Любовi Чыгрынавай з Вiлейшчыны, у Мiкалая Старых з Гомеля, сям’i Астроўскiх з Мiнска, у Валерыя Гаўрыша... З чым пагадзiлася i журы маленькае, рэдакцыйнае. Таму прыз у выглядзе падпiскi на старэйшую i адзiную са штодзённых беларускамоўную накiроўваецца ў вёску Навасёлкi Пастаўскага раёна. Усiм астатнiм, як заўсёды, нiзкi паклон за добрыя словы ў адрас газеты i рубрыкi, за цiкавыя думкi, радкi... А яшчэ — новы конкурсны здымак. Думайце, пiшыце, жартуйце. Вам залiчыцца. Валянцiна ДОЎНАР. P.S. Добрая мысля прыходзiць апасля. Здаецца, так людзi кажуць? I, мiж iншым, чыстую праўду, бо якраз апасля таго, як матэрыял быў падрыхтаваны да друку, у рэдакцыйнай пошце з’явiлiся яшчэ дзве досыць слушныя прапановы подпiсаў. Першая: З лепшых хлопцаў-малайцоў I дэсантнiкаў-байцоў Адбiрае бiзнэс-лэдзi... На свой рынак прадаўцоў Другая — чыста рэкламная: К нам, дзяўчаты i жанкi — Толькi тут тавар такi! Апроч бульбы з буракамi Прадаюцца мужыкi! Аўтар — Валерый ГАЎРЫШ з вёскi Навасёлкi Пастаўскага раёна. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Крылатае «Што то дзеецца на свеце, што не роўна дзеле бог...», гледзячы на конкурсны здымак, узгадала не я. Адна з чытачак напiсала: добра, маўляў, ва |
|