«Залатая ліцера» знайшла гаспадароў
Кар. БЕЛТА
Узнагароды ўдзельнiкам III Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМI «Залатая Лiцера» ўручалiся на ўрачыстай цырымонii ў Палацы Рэспублiкi ў 24 намiнацыях. Вiншуючы пераможцаў конкурсу, а таксама ўсiх прадстаўнiкоў сродкаў масавай iнфармацыi з прафесiйным святам Днём друку, намеснiк прэм’ер-мiнiстра Беларусi Аляксандр Косiнец адзначыў, што СМI з’яўляюцца «люстэркам нацыi». Паводле яго слоў, ХI Мiжнародная спецыялiзаваная выстаўка «СМI ў Беларусi» пацвердзiла, што друкаваныя сродкi масавай iнфармацыi не страчваюць сваёй актуальнасцi, нягледзячы на тое, што Iнтэрнэт стаў неад’емнай часткай сучаснага жыцця.
Лепшай грамадска-палiтычнай газетай названа «Советская Белоруссия». Лепшым выданнем для дзяцей i моладзi стала газета «Юный спасатель», лепшай газетай для вольнага часу, спорту i турызму — «Здоровая газета». Часопiс «Беларусь» журы назвала лепшым грамадска-палiтычным, лiтаратурна-мастацкiм часопiсам, а часопiс «Качели» перамог у намiнацыi «Дзiцяча-юнацкi часопiс». Сярод абласных газет перамога дасталася «Гомельскай праўдзе», сярод раённых — газеце «Наша жыццё» (Мiнскi раён), «Жодзiнскiя навiны» — першая сярод гарадскiх газет. Лепшым рэпарцёрам па вынiках мiнулага года стаў аглядальнiк газеты «Рэспублiка» Васiль Мацвееў, лепшым аглядальнiкам — работнiк гэтага ж выдання Дзмiтрый Патыка. Вялiкая колькасць творчых праектаў у гэтым годзе прэтэндавала на перамогу. Лепшым творчым праектам года рэспублiканскiх друкаваных СМI названы праект «Народнай газеты» «Сям’я», а лепшым творчым праектам года рэгiянальных СМI — «Яе вялiкасць — жанчына» газеты «Праца» (Зэльва). У намiнацыi «Дэбют» узнагарода прысуджана «Журналу специального назначения». Тытул лепшага інфармацыйнага агенцтва Беларусі зноў заваявала Белта. Фотакарэспандэнт БЕЛТА Сяргей Халадзiлiн названы пераможцам III Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМI ў намiнацыi «Лепшы фотакарэспандэнт».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Узнагароды ўдзельнiкам III Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМI «Залатая Лiцера» ўручалiся на ўрачыстай цырымонii ў Палацы Рэспублiкi ў 24 намiнацыях
|
|