Служыць, дык з музыкай!
Iрына ПРЫМАК
ПлацдАрм Што дапамагае служыць салдату? Лiсты з дому ад родных i каханай, смачныя гасцiнцы i ... песня, прычым спяваюць вайскоўцы не толькi, калi iдуць строем, але i на сцэне.Больш як 2 тысячы выканаўцаў i творчых калектываў самадзейнасцi прадэманстравалi свае вакальныя здольнасцi ў юбiлейным Х Усеармейскiм тэлевiзiйным фестывалi салдацкай песнi. Ён праводзiўся з лютага па сакавiк Мiнiстэрствам абароны сумесна з Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампанiяй i быў прысвечаны 62-й гадавiне Вялiкай Перамогi. Упершыню ў фестывалi ўдзельнiчалi не толькi прадстаўнiкi Узброеных Сiл, але i творчая моладзь, члены БРСМ. Ацэньваць талент канкурсантаў даверылi журы, на чале якога быў народны артыст СССР i Беларусi, кампазiтар Iгар Лучанок. Дарэчы, лаўрэатам аднаго з такiх фестываляў, у 2002 годзе, стаў зараз папулярны эстрадны выканаўца Руслан Аляхно, уладальнiк гран-пры Маскоўскага мiжнароднага фестывалю «Вiват, Перамога!», пераможца конкурсу «Народны артыст». Магчыма, сярод сённяшнiх пераможцаў i прызёраў ёсць будучыя «зоркi» сцэны. Удзельнікі выступалі ў намінацыях: «Вакальныя групы i ансамблi», «Выканаўцы песень прафесiйных аўтараў», «Аўтары-выканаўцы» (прызёраў і пераможцаў вы можаце пабачыць 9 мая на Першам канале ў 18.05.). Прыз глядацкiх сiмпатый дастаўся прадстаўнiку Ваенна-паветраных сiл i войскаў процiпаветранай абароны Мiкiту Фамiных за песню «На Нямiзе». У спецыяльнай намiнацыi «Выканаўцы ваенна-патрыятычнай песнi» (сярод грамадскай моладзi) перамагла вiцябчанка Настасся Каржанеўская з песняй «Мой каханы салдат»; 2-е месца заняў мiнчанiн Канстанцiн Лагуцiн з песняй «Дарога да мацi»; 3-е — мiнскi гурт «Белыя крылы» з песняй «Салдат». Па вынiках фестывалю пераходзячы прыз мiнiстра абароны Беларусi быў уручаны камандаванню Сухапутных войскаў. Дарэчы, на сцэне Цэнтральнага дома афiцэраў выступiлi не толькi лаўрэаты фестывалю, але i зоркi беларускай эстрады. Сярод iх былi Руслан Аляхно, гурты «Механiка» i «Тяни-толкай», Андрэй Хлястоў, Жанет, Наталля Адэль, шоў-балет «Skу», ансамбль «Стрыт-мастэрс» i заслужаны артыст Беларусi Уладзiмiр Правалiнскi. Якая яна, салдацкая песня? Кожны ўдзельнiк спяваў аб сваiм — родных, Беларусi i, канешне ж, аб армii.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Што дапамагае служыць салдату? Лiсты з дому ад родных i каханай, смачныя гасцiнцы i ... песня, прычым спяваюць вайскоўцы не толькi, калi iдуць строем,
|
|