21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пэндзаль — не штык, але службу ведае

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ларыса ЦIМОШЫК

Мастацтва — гэта таксама зброя, прычым такая, што ўплывае на думкi тых, хто адказвае потым за чыстае неба. Так сцвярджаюць людзi, якiя сталi iнiцыятарамi з’яўлення ў Беларусi студыi ваенных мастакоў. I самi ўзялiся за справу: i «Чыстае неба» i «Шчыт айчыны» i iншыя адметныя ваенныя акцыi адлюстравалi ў поўнай адпаведнасцi з традыцыямi мастацкага рэалiзму.

У Расii славутая студыя iмя Грэкава iснуе больш за 70 гадоў ў поўнай згодзе з вайскоўцамi. Мастакi-баталiсты ў пашане таму, што варта паглядзець на якi-небудзь эпiчны твор, дзе свае супраць чужынцаў, — i быццам бы цэлую лекцыю для патрыётаў выслухаў: радзiма-матухна адна на ўсе часы, непаўторная i любiмая.

Такая ж для нас — Беларусь. I пэндзаль яе вельмi любiць. Калi беларускiя мастакi адлюстроўваюць родныя краявiды, зразумела — любяць радзiму. Вось на твор мастака Гардзiенкi гляджу i разумею, чаму ён называецца «Абярэгi»: кожная травiнка, кожная кветка ў полi, кожны павеў ветрыка нараджае ў тваёй душы гарачае пачуццё патрыятызму, якое заклiкае аберагаць прыгажосць, да якой мы дакранаемся ад нараджэння.

Але рэалiзм у мастацтве бывае i такiм: беларускiя вайскоўцы засяроджана ўглядаюцца ў далечыню, дзе па-над маляўнiчымi пагоркамi i высокiмi дрэвамi ляцяць верталёты. Яны на варце спакою цэлай краiны. Галоўнакамандуючы i мiнiстр абароны з iншымi ваеннымi начальнiкамi правяраюць баявую гатоўнасць нашых войскаў, пра што распавядае трыпцiх мастака Мiкалая Апiёка. Ён таксама ў нейкiм сэнсе камандзiр — групы мастакоў, якiя вырашылi развiваць ваенна-патрыятычную тэму i склалi касцяк беларускай студыi ваенных мастакоў.

— Гэта неафiцыйная назва, якая замацаваная ў нейкiх паперах цi дакументах. Нас сталi так называць, i мы нiчога не маем супраць гэтага, — гаворыць Мiкалай Апанасавiч. — Ёсць цэлы такi пласт у выяўленчым мастацтве. Але для нас важна не толькi выклiкаць патрыятычныя пачуццi гледача, але паказаць сённяшнi дзень беларускага войска. Тут вельмi важная праўдзiвасць, трэба ведаць характар тэхнiкi, асаблiвасцi формы розных войскаў. Мы выязджаем ў вайсковыя часцi, нiякiх праблем з гэтым не маем. Таму што яшчэ напачатку нашу iдэю падтрымаў мiнiстр абароны Беларусi.

Першая выстава групы мастакоў, якiм аказалася блiзкай гэтая iдэя, адбылася ў 2002 годзе, калi святкавалася 60-годдзе Перамогi. Усе былi дзецьмi вайны — iх бацькi паклалi свае жыццi ў Вялiкую Айчынную. Усе былi сябрамi, належалi да аднаго пакалення, усе былi аднадумцамi ў поглядах на творчасць, хоць i нельга было сказаць, што ўсё жыццё займалiся распрацоўкай ваенна-патрыятычнай тэмы. Але ў той момант захацелi сказаць сваё слова. Для выставы далi працы заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларусi Мiкалай Апiёк, Леанiд Дударэнка, Уладзiмiр Уроднiч, скульптары Уладзiмiр Церабун, Iван Мiско. Далучылiся мастакi Георгій Лойка i Леанід Данэлiя. Ганаровым кiраўнiком лiчаць Мiхаiла Савiцкага, самага аўтарытэтнага беларускага мастака ў гэтай тэме. Са спiсам з гэтымi iмёнамi азнаёмiўся кiраўнiк ваеннага ведамства Леанiд Мальцаў. Ён вырашыў: было б добра, каб такiя выставы адбывалiся час ад часу i не толькi ў сувязi з памятнымi датамi, а таму, што важна выкарыстоўваць любую магчымасць, каб выхоўваць патрыётаў.

Наш мiнiстр абароны ўжо мае славу прыхiльнiка прыгожых мастацтваў — дзякуючы яго падтрымцы ў армii ёсць свой тэатр. Цяпер яшчэ ёсць свае мастакi, якiя гатовыя працаваць на iдэю. Праходзяць выставы i мiнiстр асабiста прыходзiць iх адкрываць. Няхай пакуль што ў нас няма штатнай мастацкай студыi пры войску, падобнай на Грэкаўскую ў Расii, затое абаронцы беларускай айчыны ўжо ходзяць на выставы, дзе можна паразважаць пра тое, што сэрцу блiзка.

Вайскоўцам, здаецца, усё цiкава. Сённяшнi салдат — iнфармаваны, прасунуты чалавек, у параўнаннi з тым, якi быў яшчэ трыццаць гадоў таму. Калi мастакi пачынаюць распавядаць формулу задумы сваёй працы, салдаты з цiкавасцю ўсё ўспрымаюць. Уладзiмiру Уроднiчу, напрыклад, давялося распавесцi гiсторыю нараджэння вобраза ў працы «Шлях вялiкай мядзведзiцы». Хлопец на чоўне, хмарамi зацягнутае неба. А ў небе нiбыта прывiд з’яўляецца яшчэ адзiн човен — з загiнулымi салдатамi. Ён плыве ў вечнасць. Але шляхi двух чаўноў могуць перакрыжоўвацца ў прасторы... Бацька аўтара ў 44-м загiнуў, ваяваў у партызанскiм атрадзе iмя Чкалава на Палессi. Пасля гэтай рэмаркi ўсё становiцца зразумела.

— Хацелася б ахапiць i гiстарычныя старонкi ў гэтай тэме. Але мы адчуваем, што ёсць найбольшая зацiкаўленасць у сённяшнiм днi войска краiны, — гаворыць Уладзiмiр Уроднiч. — Як я магу лiчыць, што гэта не мая тэма, калi сам праслужыў тры гады ў Печанскай дывiзii, ведаю, што значыць служба... Мы займаемся толькi рэалiстычнай накiраванасцю, гэта наша прынцыповая пазiцыя, творчыя пошукi мы пакiдаем для iншых тэм, якiя таксама ёсць у нашым жыццi. I яны не пазбаўлены патрыятызму. Мяркуйце: вось прыгожы пейзаж, Мiрскi замак, царква на ўзгорку, партрэт жанчыны, у якой хто-небудзь убачыць сваю мацi, жонку. Хiба гэта ўсё не вартае таго, каб берагчы, клапацiцца i быць гатовымi абараняць?

Мiкалай Апiёк расказвае пра выпадак, калi некалькi афiцэраў стаялi ля адной карцiны i жыва абмяркоўвалi, якiя нагрудныя знакi адлюстраваў мастак...

Усе мастакi студыi самi служылi ў войску, але гэта было 20—30 гадоў таму. Леанiд Дударэнка, напрыклад, яшчэ пры Саюзе быў у ваенна-шэфскай камiсii, аб’ездзiў краiну да самых да ўскраiн — на Поўначы, у Якуцii, на Далёкiм Усходзе пабываў. Тады iдэалагiчныя структуры ўзаемадзейнiчалi з творчымi Саюзамi, гэта давала пэўную карысць i тым, i другiм. Мастацтва дапамагае данесці гонар і славу гісторыі і сённяшняга дня да кожнага салдата, лічаць удзельнікі студыі. Калi чалавек адораны талентамi, то чаму гэтыя таленты дзяржава не можа выкарыстоўваць на карысць сабе? Творчы чалавек не можа належаць сабе цалкам...

Такое рэальнае жыццё рэалiстычнага мастацтва. Ваеннае ведамства заказвае студыйным мастакам па адной карцiне. Потым творы разглядае экспертная камiсiя Мiнiстэрства абароны i вырашае iх далейшы лёс. Летась, напрыклад, мiнiстэрства набыло пяць прац. Яны захоўваюцца пры Доме афiцэраў, выстаўляюцца на перасоўных выставах — у Сувораўскiм вучылiшчы, на спецмерапрыемствах у Ваеннай акадэмii. Мастакi не супраць, калi iх творы паедуць у армейскiя клубы. Карацей — пойдуць у народ. Працяг будзе. Мастакі гатовыя паказаць, што ёсць мастацтва патрыятызму.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мастацтва — гэта таксама зброя, прычым такая, што ўплывае на думкi тых, хто адказвае потым за чыстае неба. Так сцвярджаюць людзi, якiя сталi iнiцыятар
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика