Калдун і яго каманда
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК
«Еўрабачанне-2007» Мiжнародны тэлевiзiйны конкурс песнi «Еўрабачанне» выходзiць на фiнiшную прамую. Да паўфiналу, якi адбудзецца 10 мая, засталiся лiчаныя днi i тры рэпетыцыi. Плюс тэматычныя мерапрыемствы, якiя ахоплiваюць практычна ўсю тэрыторыю фiнскай сталiцы. Сёння ўвечары, напрыклад, упершыню ў гiсторыi конкурсу пройдзе аб’яднаная «славянская» вечарынка Беларусi, Расii i Украiны.Нагадаю, прадстаўнiк Беларусi Калдун з песняй «Wоrk Yоur Mаgiс» выйдзе на сцэну Hаrtwаll Аrеnа у паўфiнале пад нумарам 4. Разам з выканаўцам на сцэне будзе iнтэрнацыянальная каманда з 5 чалавек: бэк-вакалiстка Марына Ахвердава, бэк-вакалiст i танцор, швед Ларс Олафсан, удзельнiк балета «Рэцытал» расiянiн Аляксандр Бадзянскi, танцоркi — беларускi Наталля i Iлона Дончанкi. Дарэчы, паводле папярэднiх прагнозаў i букмекерскiх ставак, беларускi канкурсант прэтэндуе на 3—4 месца. Цi ўдасца насамрэч «стварыць чараўнiцтва» i трапiць у фiнал — стане зразумела праз два днi. Трансляваць конкурс у нашай краiне пачнуць а 22-й гадзiне Першы канал i «Беларусь-ТБ» — пад каментарыi Дзянiса Кур’яна, якi будзе знаходзiцца непасрэдна ў Хельсiнкi. Абвяшчэнне вынiкаў паўфiналу прызначана на 0.40 11 мая. Усяго ж у 52-м па лiку «Еўрабачаннi» ўдзельнiчаюць 42 краiны: у паўфiнале выступяць прадстаўнiкi 28 краiн, толькi 10 з якiх, паводле правiлаў, праходзяць у фiнал. Там ужо знаходзяцца 14 краiн: «вялiкая чацвёрка» — Вялiкабрытанiя, Германiя, Iспанiя, Францыя, i дзесятка лiдараў леташняга фiналу, у тым лiку Расiя, Украiна, Лiтва i Арменiя. Час глядацкага галасавання, дарэчы, павялiчаны з 10 да 15 хвiлiн, але, на жаль, падтрымаць свайго прадстаўнiка галасамi мы не зможам. Галасаваць за iншых упадабаных канкурсантаў можна або па тэлефону — 8-810-101-03-ХХ, дзе ХХ — нумар удзельнiка (кошт званка — 1180 бел. руб.), або з дапамогай SMS на нумар 7708 (кошт паслугi 1300 руб.). Акрамя таго, сёлета на конкурсе ўпершыню адбудзецца галасаванне кампазiтараў, якiя вызначаць лепшую песню «Еўрабачання» i ўручаць з гэтай нагоды асобны прыз.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiжнародны тэлевiзiйны конкурс песнi «Еўрабачанне» выходзiць на фiнiшную прамую. Да паўфiналу, якi адбудзецца 10 мая, засталiся лiчаныя днi i тры рэпе
|
|