21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У прарыве блакады Ленiнграда ўдзельнiчала нямала беларусаў

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Радок «Звязды» ў гiсторыi краiны




27 студзеня 1943 г. газета «Звязда», якая выдавалася ў партызанскай зоне, напiсала аб вынiках двухмесячных баёў войскаў Чырвонай Армii, што разграмiлi ворага на подступах да Сталiнграда i 18 студзеня прарвалi блакаду Ленiнграда.

«... Увесь час вайны знаходзiўся на фронце з невялiкiмi перапынкамi на залечванне ран. Шмат было цяжкасцяў i выпрабаванняў... абараняў Ленiнград...» (З першага за чатыры гады вайны пiсьма капiтана М.В. Свiрыдава сястры Тамары ў вызвалены Бабруйск. 1944 г. М.В. Свiрыдаў загiнуў у 1945 г.).

«Горад стаiць грознай крэпасцю, i ўсе спробы фашысцкiх вылюдкаў разбiваюцца аб яго стойкасць... (З пiсьма Героя Савецкага Саюза падпалкоўнiка П.Д. Назаранкi жонцы Палiне i сынам Лёшу i Гену, якiя былi ў эвакуацыi. 1941 г. П.Д. Назаранка загiнуў у 1944 г.).

Прарыў блакады... Магчыма, гэта дата мала аб чым гаворыць людзям, якiя нарадзiлiся i выраслi пасля вайны. Той, каму, на шчасце, не даводзiлася перажываць голад, з цяжкасцю ўяўляе сабе, якiя выпрабаваннi выпалi на долю блакаднiкаў.

У адной з залаў Музея гiсторыi Вялiкай Айчыннай вайны частка экспазiцыi расказвае аб трагедыi жыхароў блакаднага Ленiнграда, воiнах Чырвонай Армii, байцах народнага апалчэння, працаўнiках Дарогi жыцця — усiх тых, хто жыў i змагаўся над нацiскам гiтлераўцаў на працягу 900 дзён. Тут можна ўбачыць вельмi рэдкi i ўнiкальны экспанат — «паясок блакаднiка», якi перадала ў 2005 г. жыхарка Мiнска Ганна Мiхайлаўна УШАЦКАЯ (ЯГОРАВА), ленiнградская школьнiца, а з 1942 г. — студэнтка Ленiнградскага педыятрычнага iнстытута. Такiя самаробныя паясы, якiя ўяўлялi сабой шырокую палоску тканiны з завязкамi, насiлi пад адзеннем дзецi i многiя дарослыя ленiнградцы. У кiшэнi пояса ўкладвалi самае важнае i галоўнае — прадуктовыя карткi i дакументы. Вайна i асада дыктавалi свае жорсткiя ўмовы,бо смерць падпiльноўвала людзей на кожным кроку: яны гiнулi пры артылерыйскiх абстрэлах i бамбардзiроўках, ад голаду i холаду...

Незабыўнае ўражанне пакiдаюць радкi, напiсаныя курсантам артылерыйскага вучылiшча Валодзем ЕРМАКОМ бабулi Марыi Георгiеўне ў Маскву: «Мне 18 гадоў, табе — у 3,5 раза больш, але смела магу запэўнiць, што жахаў за такi кароткi перыяд жыцця я пабачыў i адчуў таксама, магчыма, у 3,5 раза больш. На маiх вачах згаралi людзi, разрывалiся на дробныя кавалкi ад разрываў снарадаў i бомбаў. На маiх вачах людзi падалi апухлыя ад голаду, абмарожаныя...». Валодзя нарадзiўся ў Беларусi, затым сям’я пераехала ў Ленiнград. Як i iншыя старшакласнiкi, капаў акопы, тушыў пажары ў асаджаным горадзе. За 19 гадоў гэты хлопчык паспеў пахаваць мацi, якая памерла ад голаду, трапiць на Ленiнградскi фронт i загiнуць на Сiнявiнскiх вышынях, закрыўшы сабой амбразуру варожага дзоту.

Сярод удзельнiкаў баёў за Ленiнград нямала беларусаў. На адваротным баку аднаго з музейных фотаздымкаў чытаем: «Самаму дарагому ў маiм 25-гадовым жыццi любiмаму сыну Эдуарду Уладзiмiравiчу...». На здымку капiтан У.А. ШЫМАНСКI — лётчык-штурмавiк, ураджэнец Рудзенскага раёна Мiнскай вобласцi. З самага пачатку вайны ён нiчога не ведаў аб лёсе жонкi i сына, якiя засталiся на тэрыторыi акупаванай Беларусi. Слухаючы расказы аб ахвярах абстрэлаў у Ленiнградзе, аб дзецях i жанчынах, забiтых на вулiцах, Шыманскi думаў аб сваёй сям’i, сваёй змучанай Беларусi. «... У грудзях кiпiць злосць, помста i нянавiсць да фашысцкiх людаедаў, да карычневай чумы... Але ўва мне ёсць i любоў, непагасная нiкiм i нiколi, да радзiмы, да роднай i любай Шуры, да маленькага крохi Эдулiка», — пiсаў Уладзiмiр Шыманскi сястры Зiнаiдзе. У жнiўнi 1943 г. ён загiнуў, накiраваўшы палаючы самалёт на калону фашысцкай тэхнiкi. Яго пiсьмы перадаў у музей сын Эдуард Шыманскi, якi жыве ў Мiнску.

На працягу многiх гадоў супрацоўнiкi музея збiраюць, захоўваюць i экспануюць матэрыялы аб трагедыi, мужнасцi, стойкасцi i гераiзме ленiнградцаў, каб пра гэта ведала i помнiла маладое пакаленне.

Святлана СЕВЕРЫНА,

вядучы навуковы супрацоўнiк аддзела ваенна-франтавой гiсторыi Музея гiсторыi Вялiкай Айчыннай вайны.

Фота Марыi ЖЫЛIНСКАЙ i з фондаў Белдзяржмузея гiсторыi Вялiкай Айчыннай вайны.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
27 студзеня 1943 г. газета «Звязда», якая выдавалася ў партызанскай зоне, напiсала аб вынiках двухмесячных баёў войскаў Чырвонай Армii, што разграмiлi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика