Споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння Мiкалая Гастэлы
Ганна ГРАМЫКА, БЕЛТА
Учора споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння праслаўленага лётчыка Героя Савецкага Саюза Мiкалая Гастэлы.
Мiкалай Гастэла па паходжанню беларус. Лёс адмераў яму нядоўгi жыццёвы шлях. У 34 гады, на пяты дзень Вялiкай Айчыннай вайны, капiтан Мiкалай Гастэла загiнуў. У час бамбардзiроўкi варожай танкавай калоны на дарозе Маладзечна—Радашковiчы яго самалёт быў падбiты. Экiпаж, у складзе якога акрамя Гастэлы былi лейтэнанты Анатоль Бурдзянюк, Рыгор Скарабагаты i старшы сяржант Аляксей Калiнiн, палiчыў за лепшае памерцi, чым трапiць у палон. Капiтан Гастэла прыняў апошняе рашэнне. Ён накiраваў ахопленую полымем машыну на вялiкую колькасць варожых танкаў, аўтамашын, бензацыстэрнаў, якiя ўзарвалiся разам з самалётам. За гэты подзвiг Мiкалаю Гастэлу пасмяротна было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Ён стаў першым ваеннаслужачым Чырвонай Армii, узнагароджаным Залатой Зоркай Героя ў час Вялiкай Айчыннай вайны. На месцы подзвiгу легендарнаму экiпажу ўстаноўлены помнiк-мемарыял. Iмем Гастэлы названы калгасы i саўгасы ў Беларусi, Казахстане i Забайкаллi, цеплаход на Волзе, Радашковiцкая школа-iнтэрнат, вулiца ў Мiнску. У Вялiкую Айчынную вайну подзвiг Гастэлы паўтарылi 104 лётчыкi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння праслаўленага лётчыка Героя Савецкага Саюза Мiкалая Гастэлы |
|