У Мiнску адкрыты бюст маршала Савецкага Саюза Георгiя Жукава
БЕЛТА
Бюст маршала Савецкага Саюза Георгiя Жукава ўстаноўлены сёння ў Мiнску. Цырымонiя яго адкрыцця прайшла ў скверы па вулiцы Чыгуначнай у раёне праспекта Жукава.
Урачыстае мерапрыемства ў гонар памяцi маршала Перамогi, як называлi Жукава, сабрала вялiкую колькасць удзельнiкаў. Ушанаваць памяць вялiкага палкаводца прыйшлi мiнiстр абароны Беларусi Леанiд Мальцаў, кiраўнiцтва Мiнгарвыканкама, паслы Расii i Туркменiстана ў Беларусi Аляксандр Сурыкаў i Iлья Вельджанаў, кiраўнiкi ветэранскiх i маладзёжных арганiзацый. Як адзначыў Леанiд Мальцаў, ваенная кар’ера маршала непасрэдна звязана з Беларуссю. У прыватнасцi, Жукаў камандаваў корпусам, быў намеснiкам камандуючага Беларускай асобай ваеннай акругi. Тут праходзiла яго станаўленне як военачальнiка. Мiнiстр таксама адзначыў, што бюст Жукаву ўстаноўлены заслужана. «Менавiта ён падпiсаў акт аб капiтуляцыi фашысцкай Германii ў 1945 годзе», — сказаў Леанiд Мальцаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бюст маршала Савецкага Саюза Георгiя Жукава ўстаноўлены сёння ў Мiнску. Цырымонiя яго адкрыцця прайшла ў скверы па вулiцы Чыгуначнай у раёне праспекта |
|