Дзецi крэпасцi i iх нашчадкiСвятлана ЯСКЕВIЧ За 35 гадоў адзiн толькi брэсцкi пост, а на тэрыторыi былога СССР iх было 167, нi на адзiн дзень не пераставаў дзейнiчаць нягледзячы на ўсе палiтычныя i эканамiчныя павевы. Работу гэту ўзначальваюць дарослыя, але для дзяцей яна становiцца далёка не гульнёй, як толькi яны ступаюць на зямлю крэпасцi. Начальнiк штаба паста падпалкоўнiк запасу Iгар Чыкалаў гаворыць, што за тыдзень на вахце школьнiкi сталеюць прама на вачах. Дзецi не толькi стаяць каля Вечнага агню, але знаёмяцца з музеямi крэпасцi, выпускаюць баявыя лiсткi, займаюцца фiзiчнай, страявой, агнявой падрыхтоўкай. Настаўнiкi ў адзiн голас кажуць, што гэты тыдзень непазнавальна мяняе дзяцей: яны становяцца больш арганiзаванымi i сур’ёзнымi. Нават за сваiм знешнiм выглядам пачынаюць лепей сачыць. Дзмiтрый Якоўчык, вучань 11 "Б» класа СШ № 25 мае знак выдатнiка Паста. Хлопец сказаў, што быць вартавым нялёгка: «Стаяць 20 хвiлiн зусiм не рухаючыся вельмi няпроста. Хто не верыць — хай паспрабуе. Пры гэтым нельга размаўляць, усмiхацца, нават калi побач з табой фатаграфуюцца або хтосьцi з цiкаўных дашкольнiкаў мацае цябе рукой, каб даведацца, цi ты сапраўдны, у сэнсе, жывы. Таму перад тым як заступiць на вахту, патрабуецца працяглая падрыхтоўка. Тут i дысцыплiна зусiм iншая, як у школе. Усе размаўляюць у паўголаса, каб не перашкаджаць iншым. Тут нельга спазняцца ў строй. Перад пастраеннем трэба паглядзецца ў люстэрка, бо для пастоўца бездакорны выгляд — не пажаданая, а абавязковая ўмова... Пост № 1 для мяне — гэта перш за ўсё вялiкая адказнасць. Мы стаiм на зямлi крэпасцi, самi ведаеце. Ды i школа накiроўвае нас, так бы мовiць, абараняць яе гонар». Дзмiтрыя дапаўняе Вiкторыя Вальчанка, якая вучыцца ў паралельным класе: «Зараз я з’яўляюся камiсарам каравула, але стаяць каля агню мне больш падабаецца. Першы раз, памятаю, аж галава закружылася. А калi музыка зайграла, было такое адчуванне гонару, адказнасцi моманту, свайго дачынення да важнай справы — аж мурашкi па скуры. Тут я навучылася стрыманасцi, арганiзаванасцi, навучылася абмяжоўваць сябе, кантраляваць эмоцыi. Бывае, нас наведвальнiкi спрабуюць справакаваць. Скажам, хлопцы пачынаюць гаварыць камплiменты, пытаць тэлефон. Альбо проста нос засвярбiць. Але мы — нiбы статуi, i тым, вядома ганарымся. Бо для нас гэта не гульня, а важная справа». Аляксандр Сячкарук дапоўнiў сваiх таварышаў i сказаў, калi бывае цяжка стаяць, каб згрупавацца, адцягнуць увагу ад «знешнiх раздражняльнiкаў» ён лiчыць на развалiнах камянi. Гэтыя хлопцы i дзяўчаты з 25-й школы i iх равеснiкi з iншых навучальных устаноў — не толькi бывалыя пастоўцы, але i актывiсты музея крэпасцi. Яны не раз сустракалiся з вiдавочцамi тых падзей, з абаронцамi крэпасцi, запiсвалi iх успамiны, свае матэрыялы прыносiлi затым у музей. Бо ў якiх кнiжках нi чытай, якiя дакументы нi глядзi пра гераiчную абарону крэпасцi, тое, што было, уявiць цяжка, пакуль пра гэта не раскажа чалавек, якi перажыў. Такi, напрыклад, як Аляксандр Аляксеевiч Бабкоў. Яму было ўсяго пяць гадоў у 1941 годзе. Сям’ю камандзiра тэлефонна-кабельнай роты Аляксея Бабкова даставiлi ў крэпасць на грузавiку. Маленькi Алiк, вiдаць, упершыню ехаў на такой вялiкай машыне. Той успамiн дзяцiнства, шчаслiвы, тлумна-вясёлы, назаўсёды асеў у свядомасцi. А наступны ўспамiн расцягуўся ў страшэнна-шэрую i балючую паласу. Мама адзявала двухгадовую сястрычку Азу, калi ўсё навокал стала выбухаць, дымiцца, рушыцца. Потым доўгiя днi ў нейкiх падвалах i страшэнны голад, ад якога не было нiякага паратунку. Ваду здабывалi толькi ноччу з вялiкай рызыкай для жыцця. Яшчэ ў памяцi адбiлася, як крыху старэйшыя за яго сыны лейтэнанта Самсонава Мiця i Вова поўзалi да рэчкi па ваду для раненых, прыносiлi колькi глыткоў i яму, Алiку, у яго дзiцячым сандалiку. I смачней за тую рачную ваду з пахам цiны не было нiчога на свеце. Помнiць Аляксандр Аляксеевiч i бацьку побач з сабой, усяго параненага, памiраючага. А потым не помнiць нiчога, толькi як апрытомнеў у канцы сырога i цёмнага парахавога склепа. Але параненаму знясiленаму дзiцяцi лёсам было наканавана выжыць. Яго стогн пачуў нямецкi салдат i вынес хлопчыка са скляпенняў. Алiка адвезлi ў гарадскую бальнiцу, дзе скрозь уласны плач ён чуў, як бразгалi ў таз асколкi металу, якiя даставаў хiрург з яго пяцiгадовага цела. А потым, калi пасля праведзеных аперацый незабiнтаванымi засталiся толькi правая рука i нага, нянечка нарэшце паднесла да яго рота лыжку. Але дазволiла з’есцi ўсяго толькi пяць невялiкiх лыжачак кашы: «Нельга табе, дзiцятка, болей, iнакш ты загiнеш». Можа таму i стаў Аляксандр Бабкоў доктарам, што некалi людзi ў белых халатах выратавалi яго ад смерцi. Зусiм нядаўна Аляксандр Аляксеевiч пайшоў на заслужаны адпачынак пасля дзесяцiгоддзяў працы ў абласной бальнiцы. Ён кажа, што вайна нарэшце адпусцiла яго. Больш не снiцца той кашмар казематаў, пякельныя голад i смага. Але снiлася трыццаць гадоў. А вось Надзею Мiкалаеўну Яшчук успамiны не адпускаюць i зараз. Першы раз гэту невысокую кволую жанчыну аўтар гэтых радкоў убачыла на мiтынгу, якi па традыцыi праводзiцца кожны год 22 чэрвеня ў чатыры гадзiны ранiцы ў крэпасцi. Яна звярнула на сябе ўвагу тым, што нiяк не магла справiцца са слязьмi, плакала, нiбыта ўсё было ўчора. Надзея Мiкалаеўна расказала, што вайну сустрэла ў крэпасцi сямiгадовай дзяўчынкай. Бацька Мiкалай Емяльянавiч, мацi Ганна Дзмiтрыеўна, брат, сястра, бабуля — усе загiнулi. Як яна выбралася з крэпасцi тады, не памятае. Вiдаць, такi быў лёс — выратавацца, каб потым пазнаць шмат гора i пакут. «Што такое жыццё сiраты, вы ведаеце?» — пытаецца ў мяне суразмоўца. Я адмоўна кiваю галавой. «I дзякуй Богу», — кажа яна. Што гэта за жыццё, можна меркаваць хоць бы па тым, што больш за 60 гадоў яна, дзiця вайны, аплаквае бацькоў i сваё адабранае дзяцiнства. Пётр Паўлавiч Кацельнiкаў — адзiн з самых юных абаронцаў крэпасцi. Ён трапiў у гарнiзон у якасцi выхаванца музычнага ўзвода перад самай вайной. Былы дзетдомавец i яго таварышы дапамагалi весцi назiранне за працiўнiкам. Памяць 12-гадовага падлетка захавала асобныя падзеi больш чым 60-гадовай даўнiны вельмi выразна. Першы дзень абароны крэпасцi запомнiўся яму як суцэльны ўсяленскi пажар. Пётр Паўлавiч, дарэчы, меў дачыненне да арганiзацыi Паста Памяцi ў крэпасцi. Ён заўсёды з радасцю сустракаецца з пастоўцамi, гутарыць з iмi. I задаволены юным пакаленнем актывiстаў гэтага патрыятычнага руху. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
6 мая ў Брэсцкай крэпасцi сабралiся ўдзельнiкi Пастоў памяцi краiн Садружнасцi, каб правесцi мiжнародную вахту Памяцi ля Вечнага агню цытадэлi ў гонар
|
|