21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сцерагуць iх сон курскiя салаўi

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гiсторыя ў здымку




Памiж гэтымi двума здымкамi — больш чым паўвека. I больш чым паўвека — невядомасцi пра лёс салдата. Ведалi адно: жыў добры чалавек, працаваў вадзiцелем Касцюковiцкага леспрамгаса, меў сям’ю i быў музыкам. Грымнула вайна — у самы першы яе дзень сабраў хатыль i пайшоў баранiць сям’ю. Калi iншыя вярнулiся, ён не вярнуўся. Не прыйшоў i праз гады. Шукалi. I думалi, што развiтаўся салдат з жыццём недзе вельмi далёка ад дома...

Адказ атрымалi — вы здзiвiцеся, але гэта факт — толькi летась, у 2006 годзе. Зусiм зблiзку: ад ваеннага камiсара Курскай вобласцi. «Ваш бацька, радавы Канаплёў Рыгор Трыфанавiч, ураджэнец Клiмавiцкага раёна Магiлёўскай вобласцi, памёр ад ран 22 чэрвеня 1943 года i пахаваны ў вёсцы Машкiна Канышэўскага раёна Курскай вобласцi».

I паехаў гэтай вясной мiнчанiн Анатоль Рыгоравiч Канаплёў з сынам у суседнюю Расiю, на магiлу бацькi i дзеда. Iмя яго знайшлi на мемарыяльнай плiце воiнскага захавання, у якiм па-брацку ляжалi 47 байцоў з дывiзiй маршала Ракасоўскага, што летам 43-га на Курскiм выступе процiстаялi групе армiй «Цэнтр».



Не ведаю, цi ёсць такая статыстыка, але асабiста мне здаецца, што нiводная бiтва Вялiкай Айчыннай не абышлася без беларусаў. Курская, канешне ж, таксама. Яшчэ i таму, што беларускiя партызаны правялi ў тыле групы армiй «Цэнтр» сваю знакамiтую «Рэйкавую вайну». Падтрымалi землякоў-франтавікоў.

Са школьнай праграмы мы памятаем: Курская бiтва — пералом у той вайне. Мой дзед пра гэта не даведаўся. Дзень у дзень роўна праз два гады пасля таго, як пайшоў на фронт, склаў галаву. Дзякаваць добрым людзям, цяпер вядомы i час яго смерцi, i месца вечнага спачыну. Яно дагледжана. Бо салдатаў з 43-га тут памятаюць. «Яны былi такiмi маладымi... За многiя гады сталi для нас нiбы родныя». Так сказала Канаплёвым пры сустрэчы кiраўнiк сельскага Савета Валянцiна Бондарава.

Беларускiя хлопцы — у расiйскай зямлi, калышуць iх сон курскiя салаўi. Расiйскiя — у беларускай. Повязь гiсторыi — самая моцная.

Алена РАЧЭЎСКАЯ, унучка салдата.

г. Мiнск.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Памiж гэтымi двума здымкамi — больш чым паўвека. I больш чым паўвека — невядомасцi пра лёс салдата. Ведалi адно: жыў добры чалавек, працаваў вадзiцеле
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика