21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Робiш у купе — не забалiць у пупе»

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Таццяна ДАНIЛУШКIНА




Дзевяноста пяты год хутка пойдзе маёй любай бабулi, Ефрасiннi Маiсееўне Асадчай. Дакладную дату нараджэння яна i сама ўжо не памятае. Ведае толькi, што нарадзiлася ў 1913 годзе на Ушэсце. А свята гэтае «вандроўнае» — адзначаецца ў шосты чацвер ад Вялiкадня. Так i збiраюцца родныя i сваякi ў сярэдзiне мая ў вёсцы Скалка Светлагорскага раёна — родапачынальнiцу павiншаваць ды разам бульбу пасадзiць. Чакае бабуля гэты дзень, бо ўжо дваццаць з лiшкам гадоў жыве адна — аўдавела ў 1984-м, а дзецi даўно ўюць свае гнёзды. Задаволена пазiрае на ўсiх за святочным сталом вачамi, поўнымi шчаслiвых слязiнак.

Шмат няшчасцяў выпала на долю Ефрасiннi. Расла яна без бацькоў — мацi памерла, калi дзяўчынцы ледзь споўнiлася чатыры гады, бацька ж, стары пан, пра дзiця амаль i не ўспамiнаў.

Мацi-гераiня, яна перажыла семярых са сваiх дзевяцi дзетак. Траiх забрала ваеннае лiхалецце: згарэлi як свечкi ў канцлагеры Азарычы дзве дзяўчынкi 7 i 8 гадоў, хлопчык, 4-гадовая малеча, усяго некалькi тыдняў не дажыў да прыходу нашых — памёр на матулiных руках. Таго хлеба, што аддавала, калi шанцавала яго атрымаць, той пяшчоты i сардэчнай цеплынi, што дарыла з лiшкам, вiдаць, не хапiла, каб падтрымаць тры агеньчыкi жыцця... Калi вясной 1944-га палонныя былi вызваленыя, з дзяцей жывым застаўся толькi дзесяцiгадовы Вiця. Хутка з нямецкага палону вярнуўся мой дзядуля, Антон Iгнацьевiч. Пабудавалi новую хату, нарадзiлi яшчэ пяцёра дзяцей... Але i ў мiрны час гора не абышло сям’ю: маладым памёр сын Мiкалай, без вестак прапаў Мiхаiл, хутка пасля гэтага не стала Вiктара, а паўтара года таму, не дажыўшы да шасцiдзесяцi, пакiнула гэты свет старэйшыя дачка Нiна.

Перажыла. Усё перажыла моцная жанчына. Сёння яна стараецца не губляць аптымiзму i бадзёрасцi. Любiць бабуля людзей, любiць працяглыя гутаркi, ведае шмат народных прымавак, заўсёды мае што расказаць i старому i малому. Штодня абавязкова наведваецца ў хату хто з аднавяскоўцаў, а забяжыць сяброўка Кацярына — палiецца вясёлая гаворка. Балбочуць старыя нiбы семнаццацiгадовыя дзяўчаты. I куды тая амаль сотня гадочкаў падзелася?..

Але больш за ўсё любiць бабуля нашу галоўную сямейную традыцыю. Штогод увосень, як надыдзе час збiраць ураджай бульбы, усе родныя пакiдаюць свае справы, адпрошваюцца з працы i вучобы i накiроўваюцца, нiбы тыя паломнiкi да святынi, у вёску да бабулi. Адусюль едзе народ: з Бабруйска, з Беразiно, са Смаленска. Нават з далёкай Масквы прыбывае знакамiты ўнук-журналiст, каб праведаць старую. Летась сабралася пяць сем’яў — шаснаццаць чалавек. Семнаццаты — праўнук — збiраўся з’явiцца на свет праз два месяцы.

Агулам высыпалi на поле, а раней за ўсiх — баба Фрося. З рыдлёўкай. Прывыкла бабуля ўсё жыццё працаваць — пасля вайны на птушкаферме, ды i гаспадарка заўсёды вялiкая была: кароўка, парсючкi, куры, гусi... Устаеш на досвiтку, кладзешся на змярканнi. Не можа на месцы сядзець, не прывыкла. Некалькi разоў забiралi жанчыны рыдлёўку з бабулiных рук — толькi з трэцяга разу скарылася кабета. Нязлосна пабурчаўшы, пайшла з агарода. Не мiнула i пяцi хвiлiн, як прытупала суседка Кацярына:

— Ефрасiння за хатай за ляху з цыбуляй ўзялася. Я праз плот заўважыла.

Завойкалi жанчыны, ды што зробiш...«Працу палюбiш — чалавекам будзеш», — такi бабулiн адказ. Паглядае на 15-гадовага ўнука Сашу, якога прыслалi ў падмогу, i прыгаворвае:

— Можа не займайся ты гэтай цыбуляй?.. Я ж i сама адолею. Вось нягеглы, папсуе ж...

А пасля, ужо крыху палагаднеўшы:

— Ат, i добра. Калi зробiш у купе, не забалiць у пупе.

Падсмейваецца старая з «гарадскiх паноў», якiя «без рукавак працаваць не могуць». Сама ж з маленства працавала да мазалёў i пра гаспадарчыя пальчаткi нiколi не чула.

Менш чым за дзень адолелi бульбяное поле, а далей — шырокi Днепр, што раскiнуўся за чатыры кiламетры ад вёскi, i лес з арэхамi ды грыбамi. I тут бабуля ўсё прагледзiць, усё пракантралюе: вуды пералiчыць, каб усiм хапiла, наяўнасць запалак для вогнiшча праверыць, сала ў торбы падкладзе. А пасля — абавязкова ацэнiць улоў i перабярэ кашы з грыбамi. Яна заўсёды хоча быць у цэнтры падзей. Гэтак жа дружна ў нас упраўляюцца i з пасадкай бульбы.

Моцная жанчына, якая зведала столькi гора, але i ў дзевяноста чатыры гады захавала ясны розум, мудрасць, бадзёрасць i аптымiзм, любоў да працы i жыцця. Я ганаруся сваёй бабуляй i моцна люблю яе. Таму што яе немагчыма не любiць.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзевяноста пяты год хутка пойдзе маёй любай бабулi, Ефрасiннi Маiсееўне Асадчай. Дакладную дату нараджэння яна i сама ўжо не памятае. Ведае толькi, шт
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика