Эканомiка Беларусi ў першым квартале ў цэлым развiвалася ўстойлiва
БЕЛТА
Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб вынiках сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны за першы квартал гэтага года i задачах па выкананню важнейшых параметраў прагнозу на 2007 год.
Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што ў параўнаннi з аналагiчным перыядам мiнулага года прырост унутранага валавога прадукту склаў каля 8,5 працэнта. Больш як на 30 працэнтаў узраслi iнвестыцыi ў асноўны капiтал. Прэзiдэнт адзначыў, што перавыкананы прагнозныя паказчыкi па рознiчнаму тавараабароту i платных паслугах, рэальных грашовых даходах насельнiцтва, прадукцыйнасцi працы i шэрагу iншых пазiцый. Разам з тым кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што неабходнасць нарады выклiкана негатыўнымi тэндэнцыямi, якiя пачалi выяўляцца ў гэтым годзе. Паводле слоў Прэзiдэнта, самая трывожная з iх — знiжэнне эфектыўнасцi гаспадарання i тэмпу росту аб’ёму вытворчасцi. Паказчыкi работы шэрагу галiн эканомiкi пагоршылiся. У першым квартале восем прагнозных параметраў не выканана. Таму трэба аб’ектыўна прааналiзаваць першыя месяцы работы, каб выпрацаваць комплексную праграму дзеянняў, падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. Эканамiчная палiтыка Беларусi павiнна захаваць сацыяльную накiраванасць. Аб гэтым заявiў кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб вынiках сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны за першы квартал гэтага года i задачах па выкананню важнейшых параметраў прагнозу на 2007 год. Прэзiдэнт адзначыў, што гэты год пачаўся ва ўмовах рэзкага павышэння цэн на энергарэсурсы, i гэта сур’ёзнае выпрабаванне для ўсёй народнай гаспадаркi краiны. «Ва ўрадзе пачалi гучаць галасы наконт неабходнасцi карэкцiроўкi i нават змены эканамiчнага курсу, будзем лiчыць гэта прыватным меркаваннем, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Падыходзiць да гэтага пытання неабходна ўзважана, прадумана, як i абяцалi народу». Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што на нарадзе ўрад павiнен дакладна выкласцi план дзеянняў па мiнiмiзацыi наступстваў павышэння цэн на энерганосьбiты i праiнфармаваць, як будуць выконвацца параметры прагнозу на 2007 год. Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што ў першым квартале бюджэтам недафiнансаваны шэраг дзяржаўных праграм. Прэзiдэнт запатрабаваў ад урада адказу на пытанне, чаму гэта адбылося i як будзе кампенсавана дапушчанае адставанне. Адной з першачарговых задач у Беларусi з улiкам цяперашняй сiтуацыi з’яўляецца энергазберажэнне i энергаэфектыўнасць, заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка. Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што ўрад павiнен праiнфармаваць, што ў гэтым напрамку зроблена. Будзе праведзены аналiз таго, як перабудоўваецца ва ўмовах, што змянiлiся, нафтаперапрацоўчы комплекс, як iдзе мадэрнiзацыя беларускай энергетычнай сiстэмы, як працуе АПК. «Мяне цiкавiць, як нашы таваравытворцы будуць канкурыраваць на айчынным рынку з наплывам расiйскiх тавараў у сувязi з падпiсаннем пагаднення з урадам Расii аб мерах па развiццю гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва. Гэта пытанне хвалюе кiраўнiкоў беларускiх прадпрыемстваў», — адзначыў Прэзiдэнт. Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што «ўрад двойчы дакладваў аб эфектыўнасцi дзяржпадтрымкi, але абодва разы — без глыбокага аналiзу, без канкрэтных прапаноў аб сiстэмным падыходзе да прадастаўлення дзярждапамогi». Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на пытаннi жыллёва-камунальных паслуг. «У галовах асобных чыноўнiкаў ёсць думкi аб тым, што трэба неадкладна павышаць кошт гэтых паслуг. Мы прынялi наконт гэтага рашэнне. Лiмiт на гэты год вы амаль вычарпалi».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб вынiках сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны за першы квартал гэтага года i зад |
|