Беларускiя дзецi атрымаюць дзяржаўныя гарантыi пры аздараўленнi ў Iталii
Сяргей КУЗНЯЦОЎ
У Мiнску была падпiсана дамова памiж урадамi Беларусi i Iталii, якая вызначае ўмовы аздараўлення ў Iталii на ўмовах бескарыслiвай дапамогi непаўнагадовых грамадзян нашай краiны.
Як паведамiлi «Звяздзе» ў Мiнiстэрстве замежных спраў Беларусi, заключаная дамова пераносiць рэгуляванне аздараўленчых праграм «з плоскасцi грамадскiх iнiцыятыў, з узроўню асобных сем’яў i гуманiтарных арганiзацый на мiжурадавы ўзровень з усталяваннем дзяржаўных гарантый абароны правоў i iнтарэсаў беларускiх дзяцей, якiя часова знаходзяцца на iтальянскай тэрыторыi ў аздараўленчых мэтах». Так, у дакуменце дакладна вызначаны юрыдычны статус беларускiх дзяцей, якiя праходзяць аздараўленне, што «заклiкана папярэдзiць любыя процiпраўныя дзеяннi ў адносiнах да непаўнагадовых». У МЗС падкрэслiлi таксама, што ў дамове робiцца «сур’ёзны акцэнт» на стараннай падрыхтоўцы да аздараўленчых праграм прымаючых сем’яў i арганiзацый. Акрамя таго асаблiвая ўвага нададзена «гранiчна яснаму» адмежаванню сферы аздараўлення ад пытанняў усынаўлення беларускiх непаўнагадовых грамадзян замежнымi грамадзянамi. У дакуменце падкрэслiваецца, што аздараўленне i ўсынаўленне адрознiваюцца па сваёй прававой прыродзе i рэгламентуюцца рознымi юрыдычнымi працэдурамi. У дамове таксама агаворваюцца правы i абявазкi прымаючых iтальянскiх арганiзацый i сем’яў, iх адказнасць за магчымыя парушэннi парадку аздараўлення.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску была падпiсана дамова памiж урадамi Беларусi i Iталii, якая вызначае ўмовы аздараўлення ў Iталii на ўмовах бескарыслiвай дапамогi непаўнагадо
|
|