POST factum
АСТЭРОIДНАЯ ПАГРОЗА
Нашай планеце пагражае катастрофа — сутыкненне з астэроiдамi. Яго наступствы могуць быць самымi трагiчнымi, хоць ёсць шанц сутыкнення пазбегнуць. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Камiтэта ААН па выкарыстанню касмiчнай прасторы ў мiрных мэтах. У дакладзе сцвярджаецца: «...пагроза сутыкнення з касмiчнымi аб’ектамi з’яўляецца рэальнай», а «маштабы наступстваў сутыкнення будуць настолькi вялiкiмi, што астэроiдная небяспека павiнна быць прызнана ў якасцi сусветнай праблемы, эфектыўнае вырашэнне якой магчыма толькi на аснове мiжнароднага супрацоўнiцтва i каардынацыi». Акрамя таго, у дакладзе падкрэслiваецца, што пакуль няма нi адной краiны, якая б мела нацыянальную стратэгiю процiдзеяння небяспецы з космасу. У блiжэйшыя 15 гадоў ААН, верагодна, давядзецца прымаць важныя рашэннi наконт абароны жыцця на планеце ад патэнцыяльнага сутыкнення. Гэта абумоўлена паскарэннем тэмпаў адкрыцця касмiчных аб’ектаў, якiя наблiжаюцца да Зямлi, i пашырэннем магчымасцяў чалавецтва прадухiлiць прагназуемае сутыкненне, загадзя адхiлiўшы iх траекторыю. У дакладзе гаворыцца, што «ўжо маюцца магчымасцi для ранняга папярэджання аб магчымым сутыкненнi i для прадухiлення такога сутыкнення». У цэлым на мiжнародным узроўнi прымаюцца меры па вышуку небяспечных касмiчных прышэльцаў. Гэтым займаюцца абсерваторыi некалькiх краiн свету. Ужо распрацаваны тэхналогii, якiя дазваляюць абаранiць Зямлю. У прыватнасцi, Еўрапейскае Касмiчнае Агенцтва рэалiзуе праект «Дон Кiхот». Яго сутнасць: вывесцi спадарожнiк на арбiту астэроiда i часткай ракеты-носьбiта пратаранiць гэтае касмiчнае цела, змянiўшы гэтым яго арбiту. У 2002 годзе шэраг арганiзацый Расii i Украiны арганiзавалi Цэнтр планетарнай абароны, якi аб’яднаў намаганнi спецыялiстаў розных галiн навукi i вытворчасцi для стварэння сiстэм абароны Зямлi. Аналагiчныя распрацоўкi вядуцца ў ЗША, Вялiкабрытанii i Германii. ВЫГНАЛI ЖАНIХА З ВЯСЕЛЛЯ На ўсходзе Iндыi жыхары вёскi вырашылi замянiць жанiха падчас вяселля па прычыне яго моцнага алкагольнага ап’янення. У вынiку нявеста ўзяла шлюб з яго братам. «Жанiх быў п’яны i паводзiў сябе неналежным чынам, таму сям’я i мясцовыя жыхары выгналi яго», — паведамiў афiцэр палiцыi наконт вяселля ў штаце Бiхар. Малодшы брат жанiха з радасцю пагадзiўся заняць яго месца i па прапанове сям’i нявесты (дзяўчынкi-падлетка) ажанiўся з ёй. Гора-жанiх папрасiў прабачэння, аднак цяпер непакоiцца, што з-за сапсаванай рэпутацыi яму цяжка будзе знайсцi нявесту. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нашай планеце пагражае катастрофа — сутыкненне з астэроiдамi. Яго наступствы могуць быць самымi трагiчнымi, хоць ёсць шанц сутыкнення пазбегнуць. Пра
|
|