21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Шалi не павiнны прымаць паспешлiвых рашэнняў, а Скарпiёны — дарэмна рызыкаваць

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Усходнi гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. Справы могуць пайсцi не зусiм так, як вы чакалi, а перспектывы будуць даволi туманныя. Калi не ўпэўнены ў сваiх дзеяннях, лепш не спяшацца: прадбачлiвасць дазволiць пазбегнуць многiх праблем у далейшым. Не эканомце час на сне, каб да iншых фактараў не дадалася яшчэ i рассеянасць. Плануючы на будучыню, пакiньце ў рэзерве некалькi варыянтаў, каб раптоўныя змяненнi не засталi знянацку. Аўторак i серада цудоўна падыходзяць для здзяйснення подзвiгу. Варта быць вельмi асцярожнымi да прапаноў навакольных — ёсць рызыка паддацца на правакацыю. У пятнiцу скарацiце да мiнiмуму зносiны з суседзямi i роднымi.

ЦЯЛЕЦ. Настае час сур’ёзных перамен i вам неабходна да яго падрыхтавацца. Не трымайцеся за ўстарэлае, яно вам больш не спатрэбiцца. Поспех будзе спадарожнiчаць у пачынаннях, звязаных з пытаннямi кар’ернага росту. У гэтай справе нельга губляць каштоўны час дарэмна — праявiце максiмум працавiтасцi i працаздольнасцi. У панядзелак пажадана завяршыць старыя справы. Аўторак прынясе з сабой цiкавыя магчымасцi i новыя iдэi. У чацвер можаце разлiчваць на дапамогу сяброў. У пятнiцу i суботу не плануйце важных падзей.

БЛIЗНЯТЫ. Поспех абавязкова прыйдзе да вас, але толькi калi прыкладзяце максiмум намаганняў для яго дасягнення. Не саромейцеся праявiць свае iнтэлектуальныя здольнасцi. Калi перад вамi паўстане праблема выбару, лепш спытаць парады ў сяброў i родных. Не спрабуйце выканаць работу, якой занялiся, у адзiночку — гэта сапсуе адносiны з навакольнымi i адаб’ецца на канчатковым вынiку.

РАК. Ваша самакрытычнасць i патрабавальнасць да сябе i навакольных дазволiць тварыць цуды ў плане работы, але можа сапсаваць асабiстыя адносiны. У першай палове тыдня будзьце больш абачлiвыя ў кантактах, не шакiруйце навакольных сваёй прамалiнейнасцю i залiшняй рэзкасцю. У панядзелак будзе магчымасць скарыстацца выдатным шанцам, якi зусiм нядаўна перад вамi замаячыў. Не згубiце яго, бо сiтуацыя можа змянiцца не на вашу карысць. У чацвер могуць з’явiцца перспектывы, звязаныя з асабiстым развiццём.

ЛЕЎ. Цалкам верагодна, што вы адкрыеце для сябе новыя галiны дзейнасцi i пазнаёмiцеся з людзьмi, якiя стануць для вас партнёрамi i сябрамi. Вецер перамен успрымiце з радасцю, бо размеранае жыццё надакучыла. Прыслухайцеся да меркавання навакольных — гэта дазволiць зрабiць каштоўныя высновы, такiя неабходныя для рэалiзацыi вашых iдэй. Панядзелак будзе поўны iдэй i творчасцi. Пятнiца — добры дзень для правядзення вечарынкi. Адмоўцеся ад кансерватыўнасцi i вызвалiцеся ад непатрэбных рэчаў. У выхадныя падарожнiчайце, сустракайцеся з сябрамi, не заставайцеся ў адзiноце.

ДЗЕВА. Няпросты тыдзень, бо назапасiлася шмат спраў, якiя лепш зрабiць не адкладваючы. У пачатку тыдня канкурэнты цi калегi па працы могуць выставiць вас у нявыгадным свеце. У панядзелак неiстотная, на першы погляд, дэталь можа перашкодзiць давесцi пачатую справу да канца. Некаторыя няўвязкi ў справах, верагодна, будуць праследаваць вас, але ў сярэдзiне тыдня ўсе акалiчнасцi зменяцца ў лепшы бок. У сераду ваша iнтуiцыя падкажа правiльнае рашэнне ў сiтуацыi, якая склалася.

ШАЛI. Адчуеце лёгкасць. Адыдзе ў мiнулае многае з таго, што вас раздражняла. Першая палова тыдня спрыяльная для актыўных зносiнаў у нефармальным ключы. Залiшняя строгасць можа адпудзiць каго хочаш, так што пастарайцеся быць больш свабоднымi. У чацвер давядзецца праявiць цярпенне, каб пазбегнуць канфлiктаў з калегамi. У пятнiцу не прымайце паспешлiвых рашэнняў, засяродзьцеся, ацанiце сiтуацыю — i толькi пасля гэтага дзейнiчайце. У выхадныя днi прыслухайцеся да ўнутранага голасу: ён вас не падмане.

СКАРПIЁН. У цэлым тыдзень будзе цалкам удалы. Вы зможаце вызначыць сур’ёзныя планы на будучыню з дапамогай уплывовых сяброў i партнёраў. Пэўную палёгку дасць новая iнфармацыя. З’явiцца рэальная магчымасць для творчага i прафесiйнага росту, што ў вынiку прывядзе да паляпшэння i матэрыяльнага дабрабыту. Дзейнiчайце асцярожна, з халоднай галавой. Пазбягайце канфлiктаў i спрэчак. Не рызыкуйце дарэмна, але i не губляйце сваiх шанцаў.

СТРАЛЕЦ. Тыдзень у цэлым будзе спакойны, але залiшне расслабляцца не варта. Навакольныя будуць падтрымлiваць вас, сябры складуць кампанiю ў справах — толькi рабiце што-небудзь. У сераду асаблiва важна не грашыць пасiўнасцю: лежачы на канапе, вы нiчога не даб’яцеся, у той час як актыўнасць прынясе сапраўдны поспех. У суботу пагружэнне ў работу стане выдатным рэцэптам ад дрэннага настрою не толькi для вас, але таксама i для тых, каго ўгаворыце да вас далучыцца.

КАЗЯРОГ. Нават калi вельмi гэтага хочацца, не варта мяняць работу на гэтым тыднi. Не завiсайце ў стане занiжанай самаацэнкi. Вы яшчэ паспееце ўзяць рэванш. У сераду пастарайцеся адкiнуць спакуслiвыя iлюзii — паглядзiце на сiтуацыю, якая склалася, з рэалiстычных пазiцый, асаблiва ў тым накiрунку, якi звязаны з вашымi творчымi магчымасцямi. Чацвер вельмi спрыяльны для рэалiзацыi планаў. У нядзелю будзьце больш асцярожнымi: вас могуць падвесцi i прымусiць мучыцца фальшывыя сябры.

ВАДАЛЕЙ. У вашым жыццi вельмi верагодны пазiтыўныя змены, якiя, аднак, прыйдуць здзеклiва маленькiмi крокамi. Тым не менш, зрабiць вы паспееце вельмi многае, калi, канешне, возьмецеся за справу. У сераду праявiце асаблiвую асцярожнасць — гэта неспрыяльны дзень для калектыўнай дзейнасцi, iнтэнсiўных зносiнаў i спробаў прафесiйнага росту. Прысвяцiце пятнiцу сустрэчам з роднымi, сябрамi, зносiнам з дзецьмi. Будзьце больш асцярожнымi i стрыманымi, зносячыся з калегамi, бо можаце даць iм нагоду для плётак. У выхадныя вам проста неабходны адпачынак у адасабленнi.

РЫБЫ. Надайце пiльную ўвагу рабоце. Магчыма, вам давядзецца скарэктаваць планы. У панядзелак варта праявiць абачлiвасць i асцярожнасць як у словах, так i ў дзеяннях. У аўторак пэўныя абавязацельствы могуць прымусiць узяцца за нязвычную работу: не перажывайце, вы ўсё зробiце на высокiм прафесiйным узроўнi. У пятнiцу будзьце больш асцярожнымi, бо кожная сказаная фраза можа павярнуцца супраць вас. Акрамя таго, апошнi працоўны дзень не вельмi падыходзiць для абмеркавання ўчынкаў саслужыўцаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика