Узнагароды — лепшым
Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ
Мiнулыя выхадныя для палiграфiстаў i шматлiкiх прадстаўнiкоў CМІ Мiншчыны былi асаблiвымi. У Барысаве прайшло абласное свята, прысвечанае Дню друку.
Гэтае мерапрыемства па традыцыi сабрала лепшых з лепшых журналiстаў рэгiянальных мас-медыя i супрацоўнiкаў друкарскай галiны, многiя з якiх былi адзначаны кiраўнiцтвам Мiнскага абласнога выканаўчага камiтэта. Прыемна адзначыць, што ў спiсе ўзнагароджаных значыўся i журналiст «Звязды» Дзмiтрый Альфер, якi па вынiках 2006 года аказаўся лепшым рэпарцёрам сярод рэспублiканскiх газет. Кветкi i грашовую прэмiю ён атрымаў з рук начальнiка ўпраўлення iдэалагiчнай работы Мiнаблвыканкама Таццяны Уладзiмiраўны Дзедух. Можна не сумнявацца, што такi знак павагi да старэйшага беларускамоўнага выдання з боку кiраўнiцтва Мiншчыны стане новай кропкай адлiку для наладжвання яшчэ больш плённага i ўзаемавыгаднага супрацоўнiцтва.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнулыя выхадныя для палiграфiстаў i шматлiкiх прадстаўнiкоў CМІ Мiншчыны былi асаблiвымi. У Барысаве прайшло абласное свята, прысвечанае Дню друку
|
|