Гульня на зернесушылцы скончылася трагiчна
Няшчасны выпадак, у вынiку якога загiнула дзiця, 13 мая адбыўся ў Горацкiм раёне. Хлопчыкi гулялi на зернесушылцы племзавода «Ленiна» ў вёсцы Стараселле, дзе не было варты. На 11-гадовага хлопчыка ўпаў драўляны шчыт i пераламаў яму аснову чэрапа i шыйныя пазванкi. 5-класнiк з пасёлка Ленiна памёр у машыне «хуткай дапамогi».
Алена КАЗЛОВА. РАБАЎНIКI БЫЛI Ў МАСКАХ Двое зламыснiкаў а першай гадзiне ночы праз акно залезлi ў дом жыхаркi вёскi Саўгаснае Буда-Кашалёўскага раёна, збiлi гаспадыню, звязалi яе i забралi 8911 тысяч рублёў, атрыманыя жанчынай для зарплаты калектыву школы. Рабаўнiкi былi ў масках, а сваю вопратку пакiнулi на месцы рабаўнiцтва, пераапрануўшыся ў iншае адзенне. Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ. ВЫПIЦЬ I ЗАКУРЫЦЬ У Бабруйскiм раёне нядзельным вечарам мiлiцыя затрымала аўтамабiль «Жыгулi», за рулём якога была 35-гадовая непрацуючая жыхарка вёскi Калiнiна. У аўтамабiлi знайшлi 2,5 тысячы пачак цыгарэт коштам амаль 3 мiльёны рублёў. А дома ў жанчыны знайшлі каля 800 лiтраў брагi. Алена КАЗЛОВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Няшчасны выпадак, у вынiку якога загiнула дзiця, 13 мая адбыўся ў Горацкiм раёне
|
|