21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сабака брэша — вецер носiць

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр АЧАРЭТНI

Планета жывёл

Многiя гаспадары сабак добра ведаюць пра выпадкi, калi iх гадаванца становiцца «занадта шмат». Гаворка ў дадзеным выпадку пойдзе не пра габарыты сабакi (як кажуць, ведалi, што куплялi), а пра так званыя сацыяльныя паводзiны жывёлы, прасцей кажучы, пра беспрычынны брэх, якi надакучвае не столькi гаспадарам сабакi, колькi суседзям, што вымушаныя выслухоўваць бясконцае аднатоннае «гаў-гаў», у той час як гаспадары сабакi адсутнiчаюць дома. Суседа можна зразумець — няўрымслiвая жывёлiна пазбаўляе спакою ўвесь дом. Былi выпадкi, калi ахвяры беспрычыннага брэху канчаткова страчвалi цярпенне i самастойна шукалi выйсце са становiшча. Вынiкам гэтага нярэдка станавiлася атручванне галоўнага вiноўнiка або яго невядомая прапажа. Вам гэта патрэбна? Дык што рабiць з пустабрэхам? Выйсце са становiшча ёсць.

Пачнём з таго, што брэх азначае або неспакой жывёлы, становячыся рэакцыяй на патэнцыяльную небяспеку, або, наадварот, станоўчыя эмоцыi, скажам, у чаканнi прагулкi. Але часцей за ўсё брэх — гэта своеасаблiвы выхад энергii, пазбаўленне ад стрэсу або дыскамфорту. Брэх сабакi дарэчы параўнаць з беспрычынным плачам немаўляцi, пасля якога ён спакойна i надоўга засынае. Ды i дарослыя людзi, варта прызнацца, пры стрэсавых сiтуацыях вядуць сябе гэтак жа, праўда, сродкаў для самавыражэння ў iх больш. Можна, напрыклад, грызцi пазногцi, скочваць у шарыкi хлебны мякiш i г.д. (чытач сам можа прадоўжыць гэты спiс). Карацей, сабака, якi начыста зжаваў чаравiкi гаспадара, нiчым не адрознiваецца ад бухгалтара, якi згрыз напалову свой аловак.

Кожны выпадак брэху выклiканы сваёй прычынай, аднак прычына адна — стрэсавыя перагрузкi. Вось з iмi нам i трэба змагацца. Пералiчым асноўныя з гэтых стрэсавых фактараў.

Гiпадынамiя

Гаворачы iншымi словамi, гэта недахоп фiзiчнай нагрузкi. Адбываецца гэта тады, калi з сабакам гуляюць два разы ў дзень, а ўвесь астатнi час ён вымушаны валяцца на сваёй подсцiлцы або без толку бадзяцца па кватэры. Як правiла, гаспадары гэтых сабак i самi вядуць сядзяча-ляжачы лад жыцця. Узнiкаюць вялiкiя праблемы, калi ў iх хапае розуму завесцi актыўнага або гiперактыўнага сабаку. Скажам, фокстэр’ера або харта. Iдэальным сабакам для такога чалавека будзе пiкенес або, напрыклад, англiйскi бульдог. Для дарослага дабермана або баксёра дзве паўгадзiнныя прагулкi ў дзень — гэта проста катастрофа. Вось i выкiдваюць такiя сабакi сваю нерэалiзаваную, якая б’е цераз край, энергiю ў беспрычынны брэх або на чаравiкi свайго гаспадара.

Непрыняцце прасторавых межаў

Нярэдка пустабрэхамi сабакi становяцца з-за таго, што не могуць унiкнуць у тое, што такое межы прасторы i межы паводзiнаў. Патлумачым. Сабака, якi раней хадзiў куды хацеў i рабiў тое, што хацеў, апынуўшыся ў замкнёнай прасторы кватэры, упадае ў глыбокi стрэс, ад якога ён i спрабуе пазбавiцца з дапамогай асацыяльных паводзiнаў, адзiн з вiдаў якога — беспрычынны брэх. Асаблiва гэта характэрна для бадзячых сабак, падабраных чуллiвымi людзьмi. Добрай iлюстрацыяй можа паслужыць момант з вядомага мультфiльма, калi папугай Кеша, упершыню апынуўшыся запёртым у клетцы, скандзiруе: «Свабоду папугаям!».

Аднак i неабмежаваная свабода, асаблiва адсутнасць свайго кутка, таксама можа справакаваць сабаку на беспрычынны брэх. Сабакi, якiя маюць звычку брахаць на ўсё, што рухаецца, падбягаючы да акна або ўцякаючы ад гаспадара ў двары, кожны раз атрымлiваюць ад гэтага вялiкае задавальненне. Пагрозы гаспадара адыгрываюць тут ролю так званага негатыўнага стымулу. Уладальнiкi сабак павiнны запомнiць раз i назаўсёды: тое, што мы з вамi ўспрымаем як пакаранне (напрыклад, нашу з вамi мiтусню на вулiцы, бездапаможныя крыкi i беганiну за сабакам), сабака ўспрымае як заахвочванне i стараецца з усiх сiл. Атрымлiваецца замкнёнае кола. Пакаранне павiнна быць жорсткiм i непазбежным: рыўковы ланцуг, хлыст або нават пнеўматычны пiсталет для буйных сабак.

Празмерныя ласкi гаспадара

Гаспадары, якiя ўдзяляюць павышаную ўвагу свайму сабаку, пастаянна лашчаць яго i сюсюкаюць з iм, прыносяць свайму гадаванцу значна больш шкоды, чым карысцi. Канешне ж, чалавек адчувае станоўчыя эмоцыi, знаходзячыся ў кантакце са сваiм гадаванцам, але, як вядома, ва ўсiм трэба ведаць меру. Чалавек часта адчувае вiну перад сабакам, якi застаўся на доўгi час адзiн. Прыйшоўшы дадому, ён стараецца кампенсаваць непакой сабакi, звязаны з разлукай. Гэта добра, але толькi да таго часу, пакуль гаспадар зноў не iдзе на работу, а сабака зноў не застаецца адзiн. Такiя пад’ёмы i спады ва ўзаемаадносiнах прымушаюць сабаку адчуваць штодзённы дыскамфорт. Як вынiк — брэх i псаванне рэчаў.

Памылкi дрэсiроўкi

Сабакi, якiя прайшлi курс паслухмянасцi, у большасцi сваёй дрэсiравалiся з прымяненнем харчовага заахвочвання. Як правiла, такiя сабакi нядрэнна выконваюць асноўныя каманды, аднак часцей за ўсё iх паслухмянасць абумоўлена не ўзаемаразуменнем з гаспадаром, а жаданнем атрымаць кавалачак сыру. Калi засяроджвацца толькi на такiх метадах дрэсiроўкi, до добрых вынiкаў не дабiцца. У гэтым выпадку лёгка можа парушыцца натуральная iерархiя. За «хабар» сабака выканае ўсё, што будзе загадана, аднак гаспадар паступова страчвае ролю галоўнага ў «зграi», чым ставiць сабаку ў вельмi цяжкае становiшча. Вынiк не прымушае сябе доўга чакаць: сабака, адчуваючы некампетэнтнасць свайго важака, упадае ў глыбокi стрэс. Чым гэта заканчваецца, вам ужо вядома.

Ёсць i iншыя фактары, якiя ператвараюць нармальнага сабаку ў неўротыка i пустабрэха; намi ж пералiчаны толькi асноўныя з iх.

Дык як жа змагацца з неабгрунтаваным брэхам? Ёсць шмат спосабаў, аднак, як вядома, калi супраць хваробы iснуе мноства лякарстваў, то гэта азначае, што хвароба невылечная.

Аднак, на мой погляд, найбольш цэласную i лагiчную сiстэму барацьбы з пустабрэхамi распрацаваў вядомы канадскi кiнолаг Луi Шынзан. Прадстаўляем вам коратка яго пяцiступеньчатую праграму лiквiдацыi неўратычнага брэху.

1. Выхаванне гаспадара

Любы, хто спрабаваў калi-небудзь вырашыць праблему ва ўласнай сям’i, ведае, наколькi гэта няпроста. Уся справа ў тым, што мы спрабуем змянiць паводзiны блiзкiх, не заўважаючы памылак у сваiх уласных паводзiнах. З сабакам тое ж самае. Гаспадар сабакi нярэдка ачалавечвае свайго сабаку, спрабуючы «растлумачыць» яму ўсю гнюснасць яго ўчынкаў, выкарыстоўваючы прыёмы класiчнай логiкi i чалавечыя эмоцыi. Гэта няправiльна. Таму пачынаць праграму лепш пад кiраўнiцтвам вопытнага дрэсiроўшчыка, якi для пачатку «выдрэсiруе» гаспадара, г.зн. растлумачыць яму, што можна рабiць з сабакам, а што нельга.

2. Прагулкi

Сярод кiнолагаў ёсць такi выраз: «Добры сабака — гэта стомлены сабака». Яшчэ гавораць: «Добры сабака — гэта галодны сабака» (гэта ўжо iншая тэма для размовы). Аднак гэта чыстая праўда.

Гуляйце са сваiм сабакам як мiнiмум двойчы ў дзень i не менш за гадзiну. Пасля прагулкi сабака павiнен быць стомлены i змучаны смагай. На прагулцы трэба не стаяць стаўбом, трымаючы сабаку на павадку, а актыўна рухацца. Iдэальны варыянт тут — веласiпед. Падыдзе таксама мячык або «лятаючая талерка», за якой любы сабака з задавальненнем пабегае. Уключайцеся ў гульню i памятайце, што сабакi — жывёлы зграi, i большасць з iх не стане гуляць у адзiночку.

3. Iгнараванне

Гэтая методыка дазволiць гаспадару хутка навучыцца кантраляваць неўсвядомленую звычку сабакi моцна ўзбуджацца. Сутнасць вось у чым. Усiм дамачадцам неабходна строга забаранiць няспынна лашчыць сабаку i размаўляць з iм (асаблiва гэта датычыцца жанчын i дзяцей з iх вечным сюсюканнем). Цесны кантакт з сабакам, у тым лiку ласкi i шумныя гульнi, дапушчальныя толькi па-за домам, падчас прагулак i выездаў за горад.

Гэта не вельмi папулярны метад, але затое вельмi эфектыўны. I памятайце, што iгнараванне сабакi ў сценах дома зусiм не цяжкае для сабакi; яно цяжкае толькi для людзей, якiя прывыклi ачалавечваць свайго гадаванца.

4. Наяўнасць сховiшча

Сэнс гэтага практыкавання ў тым, каб прымусiць сабаку перайсцi са стану пастаяннай мiтуснi ў стан спакою. Прасцей за ўсё гэта зрабiць, пасадзiўшы сабаку ў доме на дастаткова кароткую прывязь. Пры гэтым любая спроба забрахаць або адчайна абурыцца павiнна спыняцца тэрмiнова i жорстка. Падыдзе i клетка. Добра, што iх цяпер у продажы мноства розных формаў i памераў. Праз 2—3 тыднi гэтая мера пачне даваць нядрэнныя вынiкi.

5. Абучэнне

Праграма дрэсiроўкi пад кiраўнiцтвам вопытнага спецыялiста павышае здольнасць сабакi змагацца са стрэсам. Сабака хутка зразумее, што толькi паводзiны, якiх ён чакае, пацягнуць за сабой пахвалу. Гаспадар жа навучыцца кiраваць сабакам такiм чынам, каб накiроўваць яго ўзбуджэнне ў мiрнае рэчышча. З вопытам негатыўнае ўздзеянне гаспадара на сабаку звядзецца да мiнiмуму, правiльна ўстаноўленая iерархiя збалансуе iх адносiны, а трэнiнг, нагрузкi i абучэнне дазволяць жывёлiне вызвалiцца ад залiшняй энергii.

Правiльна прайшоўшы пяцiступеньчатую праграму, наўрад цi зноў вы сутыкняцеся з праблемамi пустабрэху.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Многiя гаспадары сабак добра ведаюць пра выпадкi, калi iх гадаванца становiцца «занадта шмат». Гаворка ў дадзеным выпадку пойдзе не пра габарыты саба
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика