21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Канада. Без паражэнняў

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iрына ПРЫМАК

Шайбу, шайбу!

У расiян — «бронза», у гаспадароў наступнага чэмпiянату — «золата»

Мацнейшымi хакеiстамi свету-2007 сталi родапачынальнiкi гульнi з клюшкамi i шайбай — канадцы, якiя ў фiнале ўзялi верх над фiнамi — 4:2 (2:0, 1:0, 1:2). Галоўны трэнер кляновых Эндзi Мюрэй у трэцi раз вывеў сваiх падначаленых на першае месца. У мiнулы раз — у 2004-м.

Чэмпiёнамi канадцы сталi на 71-м планетарным форуме ў Маскве i Мыцiшчах, за год да правядзення сусветнага першынства ў сваёй краiне (чэмпiянат-2008 пройдзе ў канадскiх гарадах Квебек i Галiфакс з 1 па 18 мая. — Аўт.). На турнiры ў Расii гаспадары наступнага чэмпiянату свету не ўступiлi нi ў адным матчы: на групавой стадыi ў квартэце «С» яны справiлiся з камандамi Германii, Нарвегii i Славакii, у квалiфiкацыйным раўндзе перамаглi сапернiкаў па групе «F» — беларусаў, чэхаў i амерыканцаў, у чвэрцьфiнале канадцы засмуцiлi швейцарцаў, у паўфiнале — дзеючых чэмпiёнаў зiмовай Алiмпiяды ў Турыне i мiнулага чэмпiянату свету ў Рызе шведаў, а ў фiнале — фiнаў. Дзеючыя ж гаспадары чэмпiянату, расiяне, разжылiся толькi «бронзай», якую адабралi ў шведаў — 3:1.

Аптымальная зборная

Лепшым галкiперам турнiру дырэктарат Мiжнароднай федэрацыi хакея прызнаў фiна Кары Лехтанена, лепшым абаронцам — расiянiна Андрэя Маркава, нападаючым — расiянiна Аляксея Марозава (8 шайбаў i 5 перадач у шасцi матчах). Дарэчы, у паўфiнале i сустрэчы за «бронзу» форвард на лёд не выйшаў з-за траўмы калена, якое пашкодзiў у чвэрцьфiнальнай гульнi з чэхамi. Пацярпеў i Маркаў: ён быў траўмаваны ў першым перыядзе паўфiнальнай сустрэчы з фiнамi. Тройка вышэй узгаданых хакеiстаў трапiла ў сiмвалiчную зборную чэмпiянату-2007. У «зорную» дружыну таксама ўвайшлi фiнскi абаронца Петэры Нумелiн, расiйскi нападаючы Яўген Малкiн, канадскi форвард Рык Нэш. Апошнi iгрок, прынамсi, названы самым карысным хакеiстам: у фiнале Нэш закiнуў дзве шайбы.

У чаканнi беларускага цуду

Пасля чэмпiянату ў Расii дзесятка нацыянальных зборных у сусветным рэйтынгу выглядае наступным чынам: Швецыя, Канада, Фiнляндыя, Чэхiя, Расiя, Славакiя, ЗША, Швейцарыя, Беларусь, Латвiя. Улiчваючы, што галоўная каманда нашай краiны набыла дзевяты рэйтынг, беларусы маюць шанц трапiць пасля чэмпiянату-2008 на зiмовыя Алiмпiйскiя гульнi-2010 без удзелу ў квалiфiкацыйным турнiры (аўтаматычна ў Ванкувер адправяцца 9 мацнейшых зборных свету, астатнiя каманды разыграюць тры пуцёўкi на Белую Алiмпiяду — Аўт.).

З улiкам выступлення зборных на чэмпiянаце свету-2007 былi сфармаваны склады груп папярэдняга этапу наступнага першынства ў Канадзе. Група «А» — Швецыя, Швейцарыя, Беларусь, Францыя (дэбютант); група «В» — Канада, ЗША, Латвiя, Славенiя (дэбютант); група «С» — Фiнляндыя, Славакiя, Германiя, Нарвегiя; група «D» — Чэхiя, Расiя, Данiя, Iталiя. Квартэты «А» i «D» згуляюць у Квебеку, а астатнiя — у Галiфаксе. Калi беларусы выйдуць у квалiфiкацыйны раўнд (трэба заняць месца не нiжэй трэцяга. — Аўт.), наступнымi сапернiкамi стануць прадстаўнiкi групы «D». Хто будзе трэнiраваць нашу каманду далей, пакуль невядома: кантракт амерыканца Курта Фрэйзера заканчваецца ў канцы месяца. На чэмпiянаце ў Расii з-за траўмаў ключавых iгракоў i адсутнасцi дапамогi з-за акiяна беларускiя хакеiсты занялi толькi 11-е месца, што ў параўнаннi з дасягненнем у Латвii (6-е месца) выглядае не надта добра.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мацнейшымi хакеiстамi свету-2007 сталi родапачынальнiкi гульнi з клюшкамi i шайбай — канадцы, якiя ў фiнале ўзялi верх над фiнамi — 4:2 (2:0, 1:0, 1:2
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика