21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Паляўнiчыя на «Папялушак»

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкола ДЗЯБЁЛА

Гандаль людзьмi

Сталi вядомы некаторыя падрабязнасцi «гучнай» крымiнальнай справы, якая была ўзбуджана па фактах самага масавага вывазу беларускiх дзяўчат за мяжу з мэтай сэксуальнай эксплуатацыi.

Паводле слоў намеснiка начальнiка Галоўнага ўпраўлення папярэдняга расследавання МУС краіны Сяргея Мiгаленi, больш за 7 гадоў таму некалькi беларускiх жанчын, у тым лiку супрацоўнiца забаўляльных устаноў, вырашылi пераквалiфiкавацца ў «добрых феяў». Па замове iншаземных сутэнёраў яны пачалi займацца вярбоўкай беларускiх прыгажунь для аказання iнтымных паслуг багатым клiентам. А паколькi Беларусь — край найпрыгажэйшых у свеце дзяўчат, то неўзабаве попыт значна перавысiў прапановы. Прадпрымальныя «феi» самi ўжо не спраўлялiся i вырашылi прыцягнуць да «сэксбiзнэсу» некаторыя мадэльныя агенцтвы. Салiдныя ўстановы такога кшталту спакушаць не спрабавалi, бо ведалi, што там клапоцяцца аб сваёй рэпутацыi. А вось малавядомыя прадстаўнiкi мадэльнага бiзнэсу пайшлi на супрацоўнiцтва з гандлярамi людзьмi. Больш за тое, некаторыя агенцтвы неўзабаве амаль цалкам перамясцiлiся на рынак iнтымных паслуг, захаваўшы, праўда, ранейшую шыльдачку. Яна iм была патрэбная ў якасцi прыманкi для дзяўчат, якiя марылi стаць каралевамi подыума. Потым злачынцы пачалi нават спецыяльна адчыняць мадэльныя агенцтвы менавiта для вярбоўкi прыгажунь i пастаўкi iх за мяжу ў якасцi прастытутак. Такiм чынам на тэрыторыi Беларусi была створана цэлая злачынная арганiзацыя, якая спецыялiзавалася на пастаўках прыгожых дзяўчат для заможных клiентаў у краiны Еўропы, Блiзкага Усходу i Паўднёвай Азii. Адметна, што фiлii «мадэльна-бардэльнай установы» былi практычна ва ўсiх рэгiёнах краiны. У злачыннай арганiзацыi былi дакладна размеркаваныя ролi: адно «падраздзяленне» займалася пошукам прыгажунь (звычайна праз рэкламныя аб’явы аб правядзеннi кастынгаў), другое — афармляла дакументы на выезд за мяжу (як правiла, вiзы атрымлiвалi па прыватных запрашэннях), супрацоўнiкi трэцяга «аддзела» суправаджалi дзяўчат. Экспарт прыгажунь працягваўся больш за 5 гадоў. I хто ведае, магчыма, гандаль мадэлямi квiтнеў бы i да гэтага часу, калi б паляўнiчыя за «Папялушкамi» не трапiлi ў поле зроку супрацоўнiкаў адмысловых падраздзяленняў МУС нашай краiны. Менавiта па аператыўных матэрыялах барацьбiтоў з гандлем людзьмi i была ўзбуджана крымiнальная справа па фактах масавага вывазу беларусак за мяжу з мэтай сэксуальнай эксплуатацыi, а «экспарцёры» былi арыштаваныя. Следства, мiж iншым, доўжылася больш за год.

Самi ахвяры, а iх, паводле звестак следства, больш за 570 чалавек, у тым лiку 159 непаўналетнiх i 2 дзяўчынкi, якiм не споўнiлася нават 14 гадоў, у мiлiцыю не звярталiся. Толькi калi пачаўся працэс, дзяўчаты пачалi выказваць прэтэнзii «сутэнёрам». Ды i тое не ўсе. Ахвярамi гандляроў мадэлямi судом афiцыйна прызнаны крыху больш за 320 прыгажунь. На думку Сяргея Мiгаленi, многiя дзяўчаты проста не хацелi пагалоскi. Хоць суд праходзiў за зачыненымi дзвярыма i ўся iнфармацыя пра ўдзельнiкаў працэсу была i застаецца засакрэчанай. Не выключана, што некаторыя мадэлi былi «рабынямi» па ўласным жаданнi. Паводле звестак следства, прыкладна 130 дзяўчат неаднаразова выязджалi за мяжу па накiраванню «сэксуальна-мадэльных» агенцтваў. Заможныя клiенты плацiлi за ноч з беларускай прыгажуняй ад 1 тысячы да 10 тысяч долараў. Праўда, большую частку грошай забiралi сутэнёры.

Многiя нашы суайчыннiцы не прымалi такiя непрыстойныя прапановы. Iншыя — пагаджалiся, наiўна спадзеючыся, што нiчога дрэннага з iмi не здарыцца. Аднак «бардэльны рай», часам пераўтвараўся ў сапраўднае пекла: з некаторых дзяўчат клiенты здзеквалiся, жорстка збiвалi. Час расплаты для гандляроў «жывым таварам» надышоў не так даўно. Як мы ўжо паведамлялi, 10 удзельнiкаў гэтай злачыннай арганiзацыi атрымалi ад 8 да 12 гадоў пазбаўлення волi з канфiскацыяй маёмасцi. Яшчэ адна завадатарка гэтага «сэксуальна-мадэльнага» бiзнэсу чакае экстрадыцыi i як толькi яе даставяць у Беларусь, апынецца на лаве падсудных. Таксама, паводле слоў Сяргея Мiгаленi, зараз у вышуку знаходзяцца некалькi фiгурантаў гэтай крымiнальнай справы, у тым лiку дачка адной з кiруючых асобаў гэтай злачыннай арганiзацыi, якая мела непасрэднае дачыненне да гандлю мадэлямi. Праваахоўныя органы Беларусi накiравалi матэрыялы справы i замежным калегам, якiя павiнны даць прававую ацэнку дзеянням тамтэйшых «партнёраў» беларускiх гандляроў «жывым таварам».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сталi вядомы некаторыя падрабязнасцi «гучнай» крымiнальнай справы, якая была ўзбуджана па фактах самага масавага вывазу беларускiх дзяўчат за мяжу з м
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика