Вясновы клопат аб тэатральным ураджаi
Ларыса ЦIМОШЫК
Тэатральны фестываль «Панарама», якi не праводзiўся некалькi гадоў, сёлета вернецца ў Мiнск!
Ужо дакладна вядомы тэрмiн, калi апантаныя тэатралы змогуць задаволiць сваю цiкавасць: з 26 кастрычнiка па 10 лiстапада. А на пасяджэннi аргкамiтэта, якое адбылося на пачатку мая, была ўзгоднена нават рэпертуарная афiша Мiжнароднага фестывалю тэатральнага мастацтва «Панарама», якi заснавалi Мiнiстэрства культуры, Мiнскi гарвыканкам i Нацыянальны акадэмiчны тэатр iмя Янкi Купалы. Чакаецца, што ў Мiнск прыедуць вядомыя тэатры з Германii, Польшчы, Лiтвы, Эстонii, Iзраiля, Казахстана, Расii, якiя прадстаўляюць розныя накiрункi ў сусветным тэатральным мастацтве. Натуральна, беларускiя тэатральныя калектывы лiчаць за гонар бачыць свае спектаклi ў фестывальнай афiшы. Выбар беларускiх спектакляў даручаны спецыяльнай экспертнай групе. Своеасаблiвай вiзiтоўкай мiнскага тэатральнага фестывалю з’яўляецца праект «Тэатр — Оn-linе», якi ў папярэднiя гады выклiкаў цiкавасць не толькi публiкi, але i сцэнарыстаў, рэжысёраў, акцёраў, якiя ў iм удзельнiчалi. Больш нiдзе такога няма, а ў нас зноў будзе магчымасць паназiраць, як лiтаральна на вачах ствараецца жывы тэатр. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэатральны фестываль «Панарама», якi не праводзiўся некалькi гадоў, сёлета вернецца ў Мiнск!
|
|