Падлеткi-браканьеры атрымалi тэрмiн
Кар. БЕЛТА
Суд Заводскага раёна Мiнска прызнаў двух непаўналетнiх вiнаватымi ў незаконнай лоўлi рыбы i прыгаварыў iх да 1 года абмежавання волi без накiравання ў спецыяльную ўстанову адкрытага тыпу. Аб гэтым паведамiлi ў прэс-цэнтры Пракуратуры Рэспублiкi Беларусь. Падчас судовага разбору ўстаноўлена, што падлеткi лавiлi рыбу на Чыжоўскiм вадасховiшчы дзвюма сеткамi з гумавай лодкi. У перыяд вясновай забароны на лоўлю рыбы яны незаконна здабылi 150 карасёў, 6 ляшчоў i 2 карпы, чым прычынiлi ўрон навакольнаму асяроддзю на суму больш як Br3,7 млн. Паколькi ў непаўналетнiх адсутнiчае самастойны заробак, уся сума спагнана з iх бацькоў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Суд Заводскага раёна Мiнска прызнаў двух непаўналетнiх вiнаватымi ў незаконнай лоўлi рыбы i прыгаварыў iх да 1 года абмежавання волi без накiравання ў |
|