Лотаць пад вокнамі
Сымон СВIСТУНОВIЧ
Хата, ля хаты Двор перад катэджам цi хатай заўсёды прыцягвае да сябе ўвагу, бо можна сказаць: «Якi двор, такi i гаспадар». Здаўна павялося, што кветнiк пры хаце гаспадыня мела, i як бы бедна нi жылося, але пiвонi, вяргiнi ды лiлеi раслi. Але гаворка ў нас пойдзе не пра кветкi. Пэўная частка гаспадароў афармляе свае двары ў псеўданародным стылi. Сярод кветак стаiць калаўрот, з-пад куста выглядаюць гномы, а на сцяне хаты вiсiць кола ад воза... На апошнi элемент i хачу звярнуць увагу. Ужо рэдка можна сустрэць павозку на драўляных колах — даўно перайшлi на гумавыя, i трэба прызнаць, што ездзiць на iх зручней i лягчэй, але ж колiшняе кола — гэта цэлая фiласофiя, якая цяпер стала экзотыкай. Кола на сцяне — рэч даволi дэкаратыўная, але ж цi там яму месца? Усё можа выглядаць больш эфектна i натуральна, калi тыя колы пакiнуць на зямлi, i няхай яны выконваюць адведзеную iм ролю — будуць пры справе. Мне ўдалося набыць два колы ад воза — купiў у знаёмага. Тыя дасталiся яму ад цесця. Скажу, што знайсцi сёння колы яшчэ можна, але яны становяцца рэдкасцю, i калi некаму пасля гэтых радкоў захочацца iх набыць, то паспяшайцеся. Даўно хацелася паставiць на сваёй дачы гармату — старадаўнюю, на гэтых самых драўляных колах. Некалькi месяцаў турбот, бо ў гарматы, акрамя колаў, павiнна быць i дула. I калi колы можна купiць гатовыя, то гарматны ствол неабходна было зрабiць. У працэсе работы нешта даводзiлася ўдасканальваць i перарабляць. На паперы ўсё быццам бы добра, а ў метале не стыкуецца. Неабходна памятаць i пра памеры розных дэталяў. Калi дула зрабiць даўгаватым, то гармата згубiць гарманiчнасць i ўвогуле ўвесь час будзе дулам «рыць» зямлю. Гэтая гармата, вядома ж, муляж. Галоўнае, што гарматы для Беларусi спрадвеку не былi чужымi, невядомымi рэчамi. За многiя вякi яны лiтаральна «ўкаталi» нашу зямлю, а яшчэ стаялi пры замках, фартэцыях цi проста на ўзлеску. Усё напiсанае вышэй толькi для таго, каб не спяшалiся ўсцягваць колы ад вазоў на сцены дамоў, бо можна на iх паставiць дэкаратыўную гармату, цi яшчэ што прыдумаць. Чаму б дарагога госця не сустрэць «гарматным» салютам, хоць бы з петардаў? А зараз крыху наконт экзотыкi. У японцаў вялiкi недахват зямлi, i не дзiўна, што ў iх такая настальгiя па прыродзе. Шматвекавая традыцыя вырошчвання мiнiяцюрных дрэў стала там мастацтвам. Але навошта нам клопат японцаў? Хiба ў нас не хапае прасторы для соснаў i дубоў? I тут зноў даводзiцца звярнуцца да асабiстага вопыту. На сваiм двары я пасадзiў ядловец i хоць гэта, у асноўным, хмызняк, адзiн вырас вышэй чатырох метраў. Вясной, калi ў агародзе яшчэ нiякiх кветак няма, а на балоце цвiце лотаць, то чаму б гэтыя кветачкi не пасадзiць пры хаце, каб яны радавалi вока? «Лотаць — раслiна балотная», — скажа хтосьцi. Расце i цвiце яна i пры доме, толькi добра палiваць трэба. Цi тая ж чарамша, якая занесена ў Чырвоную кнiгу i якую забаронена прадаваць, добра адчувае сабе i пад яблынямi. На маю думку, экзотыку i прыгажосць трэба шукаць у сваёй прыродзе. Невялiкi вадаёмчык побач з домам — аазiс для флоры i фаўны. I размову на гэту тэму можна працягваць. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Двор перад катэджам цi хатай заўсёды прыцягвае да сябе ўвагу, бо можна сказаць: «Якi двор, такi i гаспадар». Здаўна павялося, што кветнiк пры хаце гас |
|