21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Самым першым героем Нацыянальнай кнiгi рэкордаў можа стаць чалавек з... фантазiяй

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей РАСОЛЬКА

Той з чытачоў «Звязды» (зрэшты, такi шанц мае любы жыхар краiны), хто прыдумае трапную, а галоўнае — з нацыянальным каларытам, назву для будучай Кнiгi рэкордаў Беларусi, мае ўсе шанцы трапiць на яе старонкi самым першым — у якасцi своеасаблiвай падзякi. Здымак чалавека-пераможцы афiцыйны прадстаўнiк i сааўтар Кнiгi рэкордаў Расii, краiн СНД i Балтыi «Диво» ў Рэспублiцы Беларусь i неафiцыйны прадстаўнiк Кнiгi рэкордаў Гiнэса (афiцыйныя прадстаўнiкi Кнiгi могуць быць толькi ў тых краiнах, дзе яна друкуецца), адзiн з самых актыўных стваральнiкаў Кнiгi рэкордаў Беларусi Аляксандр Калiнiн паўжартам-паўсур’ёзна абяцае нават размясцiць на вокладцы будучага выдання. Але аб усiм па парадку.

Аснова будучай Кнiгi — гiсторыя i спадчына

Так, падаецца, час выдання Нацыянальнай кнiгi рэкордаў нарэшце прыспеў. Прынамсi, пасля доўгiх гадоў назапашвання iнфармацыi можна гаварыць, што яна можа з’явiцца ўжо ў наступным годзе (чытачы, думаю, здагадаюцца i даруюць гэты вельмi асцярожны тон выказванняў — каб не сурочыць). А калi так, па традыцыi патрэбна, каб Кнiга мела ўласнае iмя, як, напрыклад, тая ж Кнiга рэкордаў Гiнеса цi расiйскае выданне «Диво».

— Хацелася б, каб Кнiга была на роднай мове, але пакуль у нас няма нават рабочай назвы. Карыстаючыся выпадкам, запрашаю ўсiх жадаючых дасылаць арыгiнальныя назвы на беларускай мове, — расказвае Аляксандр Фядотавiч. — Адзiнае, хацеў бы адразу папярэдзiць усiх патэнцыяльных аўтараў, што Кнiга рэкордаў Беларусi будзе канцэптуальна адрознiвацца ад вышэй памянёных Кнiгi рэкордаў Гiнеса i Кнiгi рэкордаў Расii, краiн СНД i Балтыi «Диво». Як мы ўжо неаднойчы расказвалi чытачам, першая з iх, напрыклад, разлiчана на англамоўны свет, яна занадта «амерыканiзаваная» — у ёй пераважаюць раздзелы, у якiх бясспрэчна пакуль лiдзiруюць амерыканцы. Карацей кажучы, прадстаўлены найперш нейкiя знешне блiскучыя дасягненнi ў нейкiх папулярных на дадзены момант сферах.

Аляксандр Калiнiн далей нагадаў, што Беларусь — гэта найперш краiна з даўняй гiсторыяй i менавiта нашаму гiстарычнаму мiнуламу будзе нададзена ў будучай Кнiзе шмат увагi. Гiстарычныя раздзелы ёсць i ў iншых выданнях, але ў нашым выпадку будзе зусiм iншы падыход да гэтай тэмы.

— Да праекта па стварэнню Нацыянальнай кнiгi рэкордаў падключыўся Беларускi фонд культуры на чале з Уладзiмiрам Гiлепам. Яны збiраюць гiстарычныя матэрыялы для раздзела «Славутыя iмёны Бацькаўшчыны». Вы толькi прыгадайце, колькi ў нас ёсць славутых землякоў, якiя або незаслужана зараз забытыя, або iх лiчаць сваiмi героямi iншыя краiны! Вось гэты аспект, якi будзе дастаткова поўна адлюстраваны ў будучым выданнi, мне падаецца вельмi важным i iстотным. Думаю, i аўтары варыянтаў назвы Кнiгi павiнны яго абавязкова ўлiчваць, — працягвае Аляксандр Калiнiн.

З восенi гэтага года да праекта падключацца i студэнты кафедры журналiстыкi Iнстытута парламентарызму i прадпрымальнiцтва, увесь сабраны матэрыял будзе канчаткова перанесены на электронныя носьбiты. Справа, як бачна, рухаецца, хоць некаму можа i падацца, што марудна. Але тут трэба абавязкова дадаць, што ўвесь працэс ідзе выключна на добраахвотнай аснове i без анiякiх фiнансавых «улiванняў» ад любых структур. «Магчыма, яно i правiльна, што няма якiх-небудзь крынiц фiнансавання, паколькi ў выпадку iх з’яўлення перад стваральнiкамi Кнiгi можа быць пастаўлены i пэўных заказ», — разважае Аляксандр Фядотавiч.

Кнiга рэкордаў Гiнеса выдаецца штогод, расiйскае выданне «Диво» бачыць свет раз у тры гады. На думку суразмоўцы, у Кнiгi рэкордаў Беларусi можа быць такая ж перыядычнасць цi крыху меншая — раз у тры—пяць гадоў. Усё ж не забывайцеся, што, згодна з першапачатковымi планамi, у ёй павiнны быць прадстаўлены рознага кшталту дасягненнi суайчыннiкаў, прыродныя з’явы, творы рук чалавека i г.д. у больш чым 1000 намiнацый. Для такой адносна невялiкай краiны, як наша, думаю, гэта сур’ёзны паказчык.

Лондан яшчэ не раз прыгадае беларусаў

Пакуль выданне Нацыянальнай кнiгi рэкордаў толькi рыхтуецца, варта сказаць колькi слоў пра беларусаў, якiя ўжо або трапiлi ў новыя выпускi замежных Кнiг, або з’явяцца на iх старонках у блiжэйшы час. Найперш пра апошняе выданне Кнiгi рэкордаў Гiнеса (за 2007 год).

На жаль, у iм прадстаўлены толькi адзiн беларус. Гэта Сяргей Мартынаў, чыё iмя — у спартыўным раздзеле. Нашаму земляку належыць абсалютны вынiк у стральбе на 50 метраў з малакалiбернай вiнтоўкi лежачы. Пяць разоў ён набiраў па 600 ачкоў з 600 магчымых!

А вось iмёнаў мiнулагоднiх рэкардсменаў — Ганны Бацюшка i Алесi Гулевiч — у апошнiм выпуску Кнiгi рэкордаў Гiнеса няма. Нагадаем, Ганна Бацюшка па Алiмпiядзе ў Афiнах 18 жнiўня 2004 года ўстанавiла сусветны рэкорд у рыўку штангi вагой 115 кiлаграмаў. Алеся Гулевiч 26 красавiка 2004 года ў цырку бостанскага выставачнага цэнтра змагла ўтрымаць на сабе 99 хула-хупаў i, згодна з правiламi, тройчы пракруцiла стандартныя абручы, што знаходзiлiся памiж плячыма i клубамi. На жаль, гэтыя дасягненнi былi пераўзыдзены. Скажам, жыхарка Аўстралii за мiнулы час здолела пракруцiць на сабе 100 хула-хупаў стандартнага памеру i вагi — на адзiн больш, чым Алеся Гулевiч.

Працягваюць заставацца рэкардсменамi Кнiгi рэкордаў Гiнеса нашы землякi Аляксандр Бендзiкаў (цуды балансiроўкi; памятаеце, пiрамiда з манет на рабрыне яшчэ адной манеты, напрыклад), Андрэй Бiндосаў (хуткасная перадача тэксту азбукай Морзе). Але ў апошнiм выданнi... iх няма. Мы пiсалi ўжо, што для Кнiгi рэкордаў Гiнеса ў нечым гэта звычайная практыка: каб выданне не было статычным, пэўныя рубрыкi знiкаюць, потым зноў з’яўляюцца. Зрэшты, i гэтыя нашы вядомыя беларусы (няхай не крыўдуюць) апошнiм часам новых рэкордаў не ўстанаўлiвалi. Хоць таго ж Вячаслава Харанэку, якi раней доўгi час не мог патрапiць у Кнiгу таму, што пабiў рэкорд па падняццю пiўной бочачкi, устаноўлены iрландцам, усе мы ўсё роўна паважалi i любiлi. I ён, у сваю чаргу, не пераставаў i не перастае нас здзiўляць.

— У наступнае выданне мы паслалi заяўку на рэкорд па самаму вялiкаму ў свеце сняжку, якi скаталi 17 сакавiка 2006 года ў Мiнску. Яго акружнасць склала 6 метраў 84 сантыметры, — расказвае далей Аляксандр Калiнiн. — А вось iмя нашай зямлячкi-доўгажыхаркi Ганны Барысевiч з Чэрвеньскага раёна, якая нарадзiлася ў 1888 годзе i, на жаль, ужо пайшла з жыцця, мы так i не ўбачылi на старонках Кнiгi. Вiдавочна у кантрольна-рэвiзiйнага аддзела, якi праводзiць праверку па пададзеных заяўках, былi пэўныя сумненнi да тэрыторый, што закранула Другая сусветная вайна: на iх нярэдка дакументы выдавалiся на падставе слоў самiх заяўнiкаў.

Але ў Лондан мы накiравалi ўжо iншую заяўку на Ганну Барысевiч — як самую старую ў свеце пацыентку, што ва ўзросце 117 гадоў перанесла аперацыю, звязаную са зрокам.

Любы рэкорд найперш нараджаецца ў галаве

Увосень гэтага года чакаецца выхад чарговага выпуску Кнiгi рэкордаў Расii, краiн СНД i Балтыi «Диво». Паводле слоў Аляксандра Калiнiна, шанцаў патрапiць на старонкi гэтага выдання ў беларускiх дасягненняў i рэкордаў значна больш.

— Даслана, напрыклад, заяўка на самы старажытны iснуючы гадзiннiкавы механiзм на тэрыторыi СНД — куранты ў Гродне, — распавядае Аляксандр Фядотавiч. — З дзеючых механiзмаў згадваюцца яшчэ куранты Маскоўскага Крамля, але там механiзм быў устаноўлены ў 1625 годзе. На гродзенскiх жа — недзе на паўстагоддзе раней, г.зн. у другой палове ХVI стагоддзя.

Думаецца, абавязкова патрапяць у чарговае выданне «Диво» рэкорды, устаноўленыя ўжо памянёным Вячаславам Харэнакам (двухдзённы марафон з пiўной бочачкай). Аляксей Мяшкоў з Барысава, якi можа памнажаць у галаве нiбы «калькулятар» велiзарныя лiчбы, пра што мы ўжо неаднойчы пiсалi. Ёсць усе шанцы на прызнанне (хаця хто сказаў, што яго ўжо няма?) у Кiрыла Шымко i Паўла Сарокi, якiя адносна нядаўна змаглi ўдвух ссунуць з месца цэлы чыгуначны састаў з пяцi вагонаў вагой 250 тон. Гэты спiс можна было б падоўжыць, але цi будзе тады цiкава браць у рукi Кнiгу, калi не захаваецца хоць бы нейкай тайны?!

Напрыканцы, думаю, трэба адказаць толькi на адно пытанне, што магло ўзнiкнуць у некаторых чытачоў пасля ўсяго прачытанага. Як да ўсiх гэтых рэкордаў ставiцца: сур’ёзна або з гумарам, цi патрэбны яны ўвогуле? Мне падаецца, што адказ ляжыць недзе пасярэдзiне. Нацыянальная кнiга рэкордаў, належным чынам аформленая, можа стаць неблагiм сувенiрам. А калi ўлiчыць яе запланаванае канцэптуальнае адрозненне ад замежных аналагаў, дык выданне ўвогуле можа прэтэндаваць на ролю своеасаблiвага даведнiка. Увогуле бяскрыўдныя рэкорды i дасягненнi, устаноўленыя ў вольны час i не ва ўрон iншым, павiнны стымуляваць цiкаўнасць, фантазiю чытачоў. А калi ёсць фантазiя (адна з галоўных складовых амаль любога рэкорда) — глядзi яшчэ раз уважлiва загаловак.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Той з чытачоў «Звязды» (зрэшты, такi шанц мае любы жыхар краiны), хто прыдумае трапную, а галоўнае — з нацыянальным каларытам, назву для будучай Кнiгi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика