Нацюрморт у руiнах з генiя, гангстэраў i пiсьменнiка
Раман КОСЦIН
ФАРМАТнём З 17 па 20 мая УП «Кiнавiдэапракат» Мiнгарвыканкама прадстаўляе чарговы праект «КIНАфармат 4х4» у кiнатэатрах «Аўрора», «Мiр», «Перамога», «Цэнтральны».Гран-пры («Залаты леў») на апошнiм Венецыянскiм мiжнародным кiнафестывалi была ўдастоена новая кiтайская кiнадрама «Нацюрморт». Яе па ўласнаму сцэнарыю паставiў рэжысёр Цзя Чжанкэ. Шахцёр Хань Саньмiн прыязджае ў Фэнцзэ, дзе не быў 16 гадоў. Напачатку ён не знаходзiць горада — яго напалову з’ела рэчка Янцзы, загароджаная гiганцкай дамбай «Тры цяснiны». Жонка ж яго паехала на заробкi, i Хань праводзiць днi, разбураючы за капейкi недаедзеныя рэчкай дамы. У той жа горад, другую яго частку, не кранутую рэчкай, прыязджае медсястра Шэнь Хун. Яна шукае мужа, якога не бачыла некалькi месяцаў, але яе мэта — развод. Дзве гэтыя гiсторыi амаль нiяк не звязаныя, агульнае ў iх — толькi помста. «Тры цяснiны» — незвычайнай прыгажосцi кавалачак рэчкi Янцзы — ператварылiся за 15 гадоў у маштабную будоўлю аднайменнага гiдравузла. Дамба коштам у 22 мiльярды долараў зрушыла з гэтых месцаў цэлыя гарады. У галоўных ролях: Хань Саньмiн, Чжао Тао, Ван Ханвэй. Новая гiстарычная музычная драма «Перапiсваючы Бетховена», створаная сумесна кiнамайстрамi Германii i ЗША, раскрывае некалькi эпiзодаў супярэчлiвага, бурнага i трагiчнага жыцця музычнага генiя (паказ гэтага фiльма быў перанесены з красавiцкага «Кiнафармата»). Супрацоўнiцтва з Бетховеным студэнтка Венскай кансерваторыi Анна Хольц успрымае як пасланы Богам шанц пераканацца ў тым, што i яна валодае талентам кампазiтара. Калi ж яна паказвае адзiн са сваiх твораў майстру, той высмейвае яго, i Анна пакiдае генiя. У адчаi яна згаджаецца выйсцi замуж за свайго даўняга паклоннiка Марцiна. Пастаноўку карцiны ажыццявiла рэжысёр Агнешка Холанд. У ролi Бетховена зняўся Эд Харыс, у ролi Анны — Дзiяна Кругер. Фiльм з вялiкiм поспехам быў паказаны па МКФ у Таронта i Сан-Себасцьяне. У праграму «Кiнафармата» ўключана i гангстэрская сага «Выбары» ад культавага рэжысёра з Ганконга Джонi То. Як гэта бывае кожныя два гады, наспеў час старэйшынам самай старажытнай Ганконгскай трыяды «Во Шынг» абраць новага правадыра. Памiж двума кандыдатамi iдзе моцная канкурэнцыя, пачынаецца бязлiтасная барацьба за ўладу i iмкненне лагераў, якiя сапернiчаюць чаго б гэта нi каштавала атрымаць перамогу. У галоўных ролях: Тонi Люн Ка фай, Сайман Ям, Нiк Чон, Луiс Ку. Фiльм быў уключаны ў конкурсную праграму 58-га Канскага кiнафестывалю. У Японii знята фiласофская кiнастужка «Рэiнкарнацыя». Пастаноўку фiльма ажыццявiў Такасi Шымiцу. Гэта трэцяя частка праекта, прыдуманага легендарным прадзюсарам Такашыге Iчызе, якi раскруцiў усе японскiя «Пракляццi» i «Званкi». У 1970 годзе ў атэлi «Генма» адбылася трагедыя, якую пазней прызналi адной з самых жудасных за ўсю пасляваенную гiсторыю Японii. Пiсьменнiк, якi там жыў, па-зверску забiў уласную сям’ю i ўсiх супрацоўнiкаў атэля, пасля чаго пакончыў з сабой. Праз 35 гадоў пасля гэтай падзеi папулярны кiнарэжысёр Масумура вырашае зняць карцiну аб гэтай трагедыi. У галоўных ролях: Юка, Карына, Кiцэй Сiна, Тэта Сугiмота, Сюн Огуры.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 17 па 20 мая УП «Кiнавiдэапракат» Мiнгарвыканкама прадстаўляе чарговы праект «КIНАфармат 4х4» у кiнатэатрах «Аўрора», «Мiр», «Перамога», «Цэнтральны |
|