21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Нягоднiк, Дзед-Барадзед i студэнты з пiвам

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

Слухай сваё

Прыкладна так выглядае трэцяя частка трэк-лiста новага альбома гурта «Лепрыконсы» — «Без даты». Назва выбрана адмыслова, бо альбом праляжаў на палiцы год, i многiя з 14 песень слухачам ужо знаёмыя, больш за тое, любiмыя. Скажам, «Цуд» — паспяховы дуэт з Карыянай, «Нягоднiк» — любiмы вобраз салiста гурта Iльi Мiцько, «Дзед-Барадзед» — увогуле рэмiкс старой добрай калыханкi. Дый вокладка дыска навее ўспамiн — яна нагадвае пачак папярос «Беламорканал»...

Як сцвярджаюць самi музыканты, альбом «выпакутаваны лянотай i часам». За той час, пакуль пласцiнка рыхтавалася, удзельнiкi гурта паспелi абзавесцiся сем’ямi, з’явiлiся ў «Лепрыконсах» i новыя персанажы — напрыклад, Аляксандр Лiпнiцкi, чыя сястра Таццяна зараз раскручаная ў Расii пад псеўданiмам Б’янка. Затое нiкуды не падзеўся акардэанiст Федзя Федарук разам з iнструментам, дый сам Iлья Мiцько са сваiм фiрменным «пафiгiсцкiм» пачуццём гумару. Адпаведна, i песнi на альбоме атрымалiся такiя — сакавiтыя, як смачныя яблыкi, ад якiх цяжка адарвацца, пакуль не з’ясi ўвесь кiлаграм. Праўда, нiчога падобнага да знакамiтай «Халi-Галi» на пласцiнцы няма, i гэта да лепшага — «Лепрыконсы», як i ўсякi творчы арганiзм, выраслi з кароткiх штонiкаў. А яшчэ пабудавалi сабе ўласную студыю гуказапiсу SUРЕR8, дзе можна i рэпецiраваць да пасiнення, i новую кампазiцыю ў 1001 варыянце запiсаць, i проста адпачыць душой i целам...

Жывыя «Ледаколы»

Гурт «J:Mорс» — бадай, адзiн з самых папулярных на сёння беларускiх калектываў. Калi ўвогуле не самы. На iх канцэрты заўжды не хапае бiлетаў, а песнi адразу кладуцца на вуха i на памяць, так што «гучаць з кожнага прасу» — гэта практычна пра iх. Калi каму не давялося нiводнага разу трапiць на жывы канцэрт гурта, упушчэнне можна лёгка паправiць — канцэртны праект «Ледаколы livе» з’явiўся ў продажы ў двух фарматах: на СD I DVD. Паводле ацэнак экспертаў, гэта першы «канцэртнiк», зроблены беларускiм гуртом у Беларусi i для беларусаў.

На кожным дыску — 15 кампазiцый, запiсаных у лютым 2007-га на аншлагавым сольным канцэрце ў Мiнску, ад «Wеb-дызайну» i «Монтэвiдэа» да «Прынцэсы» i «Басанож па маставой». Акрамя таго, на DVD у якасцi бонусу змешчана фотагалерэя з канцэрта, а на СD — буклет з тэкстамi i акордамi ўсiх песень (апошняе, дарэчы, прыдумаў у падарунак прыхiльнiкам лiдар гурта Уладзiмiр Пугач). Прадзюсарам вiдэаверсii канцэрта выступiў намеснiк генеральнага дырэктара канала СТБ Павел Каранеўскi, а сам запiс, уласна кажучы, некалькi разоў i быў паўтораны на канале.

У падтрымку праекта рэжысёр Максiм Сiры зняў клiп на песню «Ледаколы», але ў кадры, акрамя ўласна музыкантаў, зусiм не караблi, а... самалёты. Дакладней, першыя палёты, задакументаваныя на кiнастужках. Удзельнiкi гурта лiчаць, што гэты вiдэарад найлепш перадае настрой песнi, хоць у гэтым настроi, як правiла (прыгадаем «Вiславухую прынцэсу») без ста грамаў не разабрацца...

«Сонца» з беларускiм каларытам

Крыху больш як два гады iснуе вакальны калектыў Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi — арт-група «Беларусы» — а ўжо запiсаны першы альбом «Сонца». Столькi часу спатрэбiлася зусiм не таму, што справай займалiся непрафесiяналы — наадварот, у складзе гурта сямёра выпускнiкоў i студэнтаў Беларускай акадэмii музыкi, выканаўцы з бездакорнай адукацыяй. Проста ўдзельнiкi калектыву першапачаткова былi арыентаваны на жывыя канцэрты, якiх толькi ў першы год iснавання паспелi даць 30 сольных i 50 зборных. Зараз рытм зусiм iншы — у месяц даецца ад 10 да 20 канцэртаў, ды яшчэ iдуць заняткi ў эстрадна-вакальнай студыi, дзе займаецца каля 150 чалавек. На базе студыi, дарэчы, створаны жаночы ансамбль «Формула кахання», якi падтрымлiвае «Беларусаў» на гастролях.

Зараз у рэпертуары «Беларусаў», паводле слоў мастацкага кiраўнiка калектыву Валерыя Шмата, каля 100 песень рознага накiрунку, ад духоўных да народных, прычым спяваць арт-група, калi спатрэбiцца, можа на сямi розных мовах — рускай, беларускай, польскай, лацiнскай, iтальянскай, iўрыце, iдышы. Але ў альбом увайшлi толькi 14 кампазiцый, адабраных па прынцыпу разнастайнасцi — усё, што можна прыгожа праспяваць мужчынскiм шматгалоссем. Падобна да хору Турэцкага, але не зусiм тое — большая эстраднасць музычнага накiрунку i большая празрыстасць гучання (але гэта ўжо заўважаць толькi прафесiяналы). Зрабiць свае асабiстыя высновы пра «Беларусаў», дарэчы, можна i не слухаючы дыск — у маi калектыў гастралюе па Вiцебскай вобласцi, на чарзе — Брэсцкая.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прыкладна так выглядае трэцяя частка трэк-лiста новага альбома гурта «Лепрыконсы» — «Без даты»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031   
РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
HotLog Яндекс.Метрика