АўтааматарРубрыку вядзе Мікола ДЗЯБЁЛА Аўтабяспека«МАРШРУТКI» ПАД КАНТРОЛЕМ Супрацоўнiкi дарожна-патрульнай службы (ДПС) «Страла» МУС краiны рэгулярна праводзяць рэйды па кантролю за рухам i тэхнiчным станам маршрутных аўтобусаў. Як паведамiў намеснiк начальнiка службы ДПС «Страла» Сяргей Чыжык, у першым квартале гэтага года за розныя правапарушэннi прыцягнуты да адмiнiстрацыйнай адказнасцi 1325 вадзiцеляў аўтобусаў i 195 службовых асобаў. Дарэчы, ад апошнiх таксама ў многiм залежыць бяспека дарожнага руху. Пра гэта яскрава сведчыць наступны прыклад. На пачатку года ў вёсцы Княжыцы Магiлёўскага раёна вадзiцель «маршруткi» наехаў на пешаходным пераходзе на дваiх вучняў. У вынiку ДТЗ адзiн хлопчык загiнуў. Як высветлiлася, вадзiцель маршруткi да гэтага здарэння ўжо 5 разоў пазбаўляўся правоў за кiраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане i двойчы — за перавышэнне хуткасцi. Тым не менш гэты злосны парушальнiк быў прыняты на працу ў якасцi вадзiцеля маршрутнага таксi. Аўтакiрмаш «АUDI» I «BMW» НАБIРАЮЦЬ АБАРОТЫ Нямецкiя вытворцы легкавых аўтамабiляў плануюць iстотна ўмацаваць свае пазiцыi на беларускiм рынку. Напрыклад, кампанiя «Аўтасалон — АV» — афiцыйны iмпарцёр «Аudi» ў Беларусь, сёлета разлiчвае прадаць на 30 працэнтаў больш аўтамабiляў, чым у мiнулым годзе. Летась, дарэчы, памянёная кампанiя рэалiзавала 217 машын «Аudi». Найбольшай папулярнасцю сярод беларусаў карысталiся мадэлi А4 (прададзена 95 аўто), А6 (прададзена 74 аўто) i Q7 (прададзена 30 аўто). Увогуле, зараз прыкладна кожны пяты аўтамабiль у Беларусi гэта «Аudi». Яшчэ адзiн нямецкi аўтагiгант «BMW» таксама плануе больш актыўна пашыраць сваю прысутнасць у Беларусi. Iншаземнае прадпрыемства «Модус Аўта» — новы iмпарцёр «BMW», плануе сёлета прадаць у нашай краiне не менш за 150 аўтамабiляў памянёнай маркi. Аўтаiнфарм НЕ ЗАБУДЗЬЦЕ ЎКЛЮЧЫЦЬ СВЯТЛО Да ведама беларусаў, якiя збiраюцца на сваiм аўтамабiлi ехаць у Польшчу. Паводле звестак Мiнiстэрства замежных спраў Беларусi, на тэрыторыi суседняй краiны неабходна падчас руху на аўто кругласутачна ўключаць святло фар. За невыкананне гэтага патрабавання прадугледжаны штраф у памеры 300 злотых (каля 110 долараў). Аўтапрагноз НЯЛЁГКА БУДЗЕ МАЛАДЫМ Сiтуацыя на дарогах i на гэтым тыднi застанецца складанай. Найчасцей прычынай рызыкоўных i неадэкватных паводзiнаў вадзiцеляў будзе iх дрэннае самаадчуванне цi стомленасць. Небяспека ўзнiкнення ДТЗ будзе падсцерагаць у асноўным у населеных пунктах. Цяжэй за iншых на гэтым тыднi будзе маладым вадзiцелям i курсантам аўташкол. 16 мая асцерагайцеся матацыклiстаў i веласiпедыстаў. Па iх вiне найчасцей могуць узнiкаць небяспечныя сiтуацыi. Вадзiцелям iншых транспартных сродкаў трэба быць асаблiва пiльнымi падчас выканання абгону, праезду скрыжаванняў i пешаходных пераходаў. 17 мая на складаных участках дарог недапушчальная паспешлiвасць i няўважлiвасць. Сачыце за iншымi ўдзельнiкамi дарожнага руху, бо парушальнiкi, якiя будуць iмкнуцца пазбегнуць небяспечных сiтуацый, могуць стварыць для паслухмяных вадзiцеляў аварыйную абстаноўку. 18 мая няўхiльна прытрымлiвайцеся хуткаснага рэжыму, iнакш паездка можа быць азмрочана здарэннем з удзелам пешаходаў. На загарадных дарогах вялiкая верагоднасць сутыкнення з буйнымi жывёламi. 19 мая самы напружаны час — першая палова сутак. Месцам найбольш верагодных ДТЗ стануць пешаходныя пераходы. Вiноўнiкамi аварый могуць стаць як самi пешаходы, так i вадзiцелi буйнагабарытнага транспарту. 20 мая вельмi вялiкая верагоднасць узнiкнення аварый, асаблiва на нерэгулюемых скрыжаваннях. Магчымы i лабавыя сутыкненнi, i наезды на нерухомыя перашкоды. Нявопытным вадзiцелям трэба быць надзвычай уважлiвымi i перамяшчацца пажадана па добра знаёмых маршрутах. Аўтакур’ёз ГОРКАЕ ПАХМЕЛЛЕ Усяго некалькi гадзiн пабыла вадзiцелем балгарская студэнтка. Пасля атрымання правоў яна разам з iнструктарам завiтала ў бар, каб адзначыць падзею. Выпiўшы некалькi шклянак вiна, дзяўчына вырашыла адвезцi iнструктара дадому i па дарозе была затрымана палiцыяй. У вынiку пакаранне напаткала вадзiцеля i пасажыра: у дзяўчыны адабралi вадзiцельскае пасведчанне, а iнструктара пазбавiлi лiцэнзii на права навучання курсантаў аўташкол. Аўтажарт «Новы беларус», убачыўшы, што яго вадзiцель нечым заклапочаны, пытаецца: — Якiя праблемы? Я плачу табе 10 тысяч долараў у месяц, жывеш побач са мною ў шыкоўным катэджы, амаль кожны тыдзень на Канары разам ездзiм адпачываць... Чаму такi сумны? — Ды вось я думаю, можа мне вадзiцеля наняць?
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнiкi дарожна-патрульнай службы (ДПС) «Страла» МУС краiны рэгулярна праводзяць рэйды па кантролю за рухам i тэхнiчным станам маршрутных аўтобус
|
|