Закупачныя цэны павялiчаны на 20 працэнтаў
БЕЛТА
Закупачныя цэны на сельгаспрадукцыю ўраджаю 2007 года, што рэалiзуецца для рэспублiканскiх дзяржаўных патрэб, павялiчаны ў сярэднiм на 20 працэнтаў. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Мiнiстраў № 587 ад 14 мая гэтага года.
Так, кошт адной тоны азiмай i яравой пшанiцы другога класа складзе Br340 тыс., трэцяга — Br320 тыс., чацвёртага — Br280 тыс., а фуражнае збожжа будзе аплачвацца па Br210 тыс. за тону. Больш за ўсё павялiчаны цэны на харчовае збожжа i менш — на фуражнае, каб гэтыя змяненнi не адбiлiся негатыўна на сабекошце вытворчасцi мяса. Кошт адной тоны жыта, што пастаўляецца для перапрацоўкi ў муку, першага—трэцяга класа групы А складзе Br190 тыс., для кармавых мэтаў — Br154 тыс. У залежнасцi ад класа тона харчовага аўса будзе каштаваць ад Br160 тыс. да Br210 тыс., фуражнага — Br130 тыс. Павышана матэрыяльная зацiкаўленасць гаспадарак, занятых вырошчваннем грэчкi. На яе ўстаноўлена самая высокая ў параўнаннi з iншымi збожжавымi закупачная цана — Br570-480 тыс. за тону. Закупачныя цэны на трыцiкале, што пастаўляецца для перапрацоўкi ў муку, устаноўлены на ўзроўнi Br210 тыс., для кармавых мэтаў i перапрацоўкi ў камбiкармы — Br180 тыс. Цэны на пiваварны ячмень у параўнаннi з мiнулым годам павялiчылiся ў сярэднiм на 6,9 працэнта. Так, па 15 жнiўня кошт тоны пiваварнага ячменю вышэйшага класа складзе Br360 тыс., першага класа — Br290 тыс., другога — Br262 тыс. З 16 жнiўня кошт тоны пiваварнага ячменю вышэйшага класа складзе Br350 тыс., першага — Br280 тыс., другога — Br252 тыс. Харчовы ячмень будзе закупляцца па Br230 тыс. за тону, для вырабу соладу ў спiртавой вытворчасцi — па Br200 тыс., для кармавых мэтаў i вырабу камбiкармоў — па Br185 тыс. Алейнае семя рапсу для харчовых мэт будзе прымацца па Br430 тыс. за тону, для тэхнiчных мэтаў — па Br380 тыс. Закупачная цана на цукровыя буракi для прамысловай перапрацоўкi павялiчана да Br80 тыс. за тону. Пастановай Савета Мiнiстраў вызначаны таксама закупачныя цэны на насенне збожжавых культур.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Закупачныя цэны на сельгаспрадукцыю ўраджаю 2007 года, што рэалiзуецца для рэспублiканскiх дзяржаўных патрэб, павялiчаны ў сярэднiм на 20 працэнтаў
|
|