Прафiцыт бюджэту — каля 1,8 трыльёна рублёў
Iгар ГРЫШЫН
Перавышэнне даходаў над расходамi рэспублiканскага бюджэту за студзень—сакавiк гэтага года склала каля 1,8 трыльёна рублёў.
Паводле iнфармацыi Мiнфiна, у цэлым за першы квартал даходы рэспублiканскага бюджэту склалi 7,9 трыльёна рублёў, або 25,9 працэнта ўдакладненага гадавога плана. Пры гэтым дынамiка выканання бюджэту па асноўных даходных крынiцах была ўвязана з тэмпамi росту макраэканамiчных паказчыкаў. Што датычыцца расходаў рэспублiканскага бюджэту, то яны склалi за студзень—сакавiк больш за 6,1 трыльёна рублёў, або 19,1 працэнта гадавога плана. У цэлым за гэты перыяд забяспечана рытмiчнае фiнансаванне расходаў рэспублiканскага бюджэту. Разлiкi па расходах дзяржаўных мэтавых бюджэтных фондаў i Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва ажыццяўлялiся ў адпаведнасцi з патрэбай, што заяўлялася, i з улiкам даходаў, што фармiруюць гэтыя фонды.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Перавышэнне даходаў над расходамi рэспублiканскага бюджэту за студзень—сакавiк гэтага года склала каля 1,8 трыльёна рублёў
|
|