Алея горнай сакуры закладзена ў Мiнску
Алея горнай сакуры — нацыянальнага сiмвала Японii — закладзена ў Мiнску ў Сендайскiм скверы, якi размешчаны каля Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра.
Гэта мерапрыемства стала галоўнай падзеяй Дзён горада Сендая, што адкрылiся ў Мiнску. Днi гэтага японскага горада ў беларускай сталiцы прымеркаваны да 35-годдзя з дня ўстанаўлення пабрацiмскiх сувязяў Сендая i Мiнска. 130 саджанцаў сакуры Мiнск атрымаў у падарунак ад японскага горада-пабрацiма ў маi мiнулага года. Японскiя сябры перадалi 5 вiдаў сакуры. На працягу года пасадачны матэрыял праходзiў праверку на схаваную заражанасць хваробамi i шкоднiкамi, вывучалiся адаптацыйныя магчымасцi раслiн ва ўмовах нашай рэспублiкi. I вось учора саджанцы занялi свае месцы ў Сендайскiм скверы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Алея горнай сакуры — нацыянальнага сiмвала Японii — закладзена ў Мiнску ў Сендайскiм скверы, якi размешчаны каля Беларускага дзяржаўнага музычнага тэа
|
|