Юбiлей — у будынку Нацыянальнай бiблiятэкi
Аляксандр СУХАВЕРХI, БЕЛТА
Практычна завершана перавозка дакументаў Нацыянальнага архiва Беларусi ў новы будынак Нацыянальнай бiблiятэкi. Аб гэтым паведамiў дырэктар архiва Вячаслаў Селяменеў на прэс-канферэнцыi, прысвечанай 85-годдзю Дзяржаўнай архiўнай службы i 80-годдзю Нацыянальнага архiва Беларусi. Плануецца, што 1 верасня архiў пачне работу ў поўным аб’ёме.
Вячаслаў Селяменеў таксама паведамiў, што 23 мая ў Нацыянальнай бiблiятэцы адкрыецца выстаўка «З гiсторыяй на «Вы». Археаграфiчная дзейнасць Нацыянальнага архiва Рэспублiкi Беларусь». На выстаўцы будуць прадстаўлены зборнiкi дакументаў, даведнiкi, каталогi, публiцыстычныя матэрыялы — усяго больш як 100 выданняў. Найбольш аб’ёмнай стане экспазiцыя, прысвечаная гiсторыi Вялiкай Айчыннай вайны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Практычна завершана перавозка дакументаў Нацыянальнага архiва Беларусi ў новы будынак Нацыянальнай бiблiятэкi
|
|