«MILEX» павышае прэстыж беларускай армii
Iрына ПРЫМАК
З 22 па 25 мая ў Мiнску, у НВЦ «БелЭкспа» (пр. Пераможцаў,14) пройдзе 4-я Мiжнародная выстава ўзбраення i ваеннай тэхнiкi «MILEX-2007». Наведаць яе запрошаны афiцыйныя дэлегацыi 43 краiн. У экспазiцыi будуць прадстаўлены бранятанкавая тэхнiка, ракетнае, артылерыйскае i стралковае ўзбраенне, сiстэмы ППА малога i сярэдняга радыуса дзеяння, транспартныя сродкi (аўтамабiлi, цягачы), пiлатажна-навiгацыйныя комплексы i сiстэмы аўтаматычнага ўпраўлення, ваенная медыцына, спецпрыналежнасцi i г. д. У рамках «MILEX-2007» адбудзецца 3-я навукова-практычная канферэнцыя па ваенна-тэхнiчных праблемах.
— Гэта выстава ўяўляе сабой значную падзею ў жыццi нашай краiны. Зразумела, усё мы паказаць не зможам. Мэта выставы — не толькi дэманстрацыя вытворчасцi абаронных прадпрыемстваў i заводаў, але i ўстанаўленне сувязяў памiж вытворцамi i спажыўцамi, папулярызацыя ваеннай тэхнiкi i павышэнне прэстыжу армii, — паведамiў Пётр Рагажэўскi, першы намеснiк старшынi дзяржаўнага ваенна-прамысловага комплексу Беларусi. «MILEX» — запатрабаваная выстава: калi ў першай экспазiцыi было 119 удзельнiкаў з Беларусi, Расii, Украiны, Польшчы, Славакii, Iталii, Германii, а з ёй пазнаёмiлiся 10 тысяч наведвальнiкаў, то ў далейшым колькасць удзельнiкаў вырасла да 135, а наведвальнiкаў — да 15 тысяч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 22 па 25 мая ў Мiнску, у НВЦ «БелЭкспа» (пр. Пераможцаў,14) пройдзе 4-я Мiжнародная выстава ўзбраення i ваеннай тэхнiкi «MILEX-2007»
|
|