21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прэзiдэнт Беларусi прыняў кадравыя рашэннi

26.08.2009 08:41 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 17 мая разгледзеў шэраг кадравых пытанняў. Кiраўнiк дзяржавы даў згоду на назначэнне:

Савельева Мiхаiла Генадзьевiча — намеснiкам мiнiстра сельскай гаспадаркi i харчавання;

Пiрштука Баляслава Казiмiравiча — намеснiкам старшынi Гомельскага аблвыканкама;

Нiкалайкiна Вiктара Паўлавiча — кiраўнiком адмiнiстрацыi Кастрычнiцкага раёна г. Вiцебска;

Пiнчука Алега Леанiдавiча — старшынёй Докшыцкага райвыканкама;

Кавалёнка Алега Анатольевiча — старшынёй Ушацкага райвыканкама;

Бiчана Аляксандра Васiльевiча — старшынёй Хойнiцкага райвыканкама;

Шостака Пятра Мiкалаевiча — старшынёй Светлагорскага райвыканкама;

Барысенкi Аляксандра Мiхайлавiча — кiраўнiком адмiнiстрацыi Ленiнскага раёна г. Мiнска;

Бабiчава Аляксандра Мiкалаевiча — генеральным дырэктарам рэспублiканскага ўнiтарнага прадпрыемства «Клiмавiцкi лiкёра-гарэлачны завод»;

Гаўрыленкi Вiктара Васiльевiча — генеральным дырэктарам рэспублiканскага ўнiтарнага вытворча-гандлёвага прадпрыемства «Аршанскi льнокамбiнат»;

Лызiкава Анатоля Мiкалаевiча — рэктарам установы адукацыi «Гомельскi дзяржаўны медыцынскi ўнiверсiтэт»;

Сцепука Анатоля Якаўлевiча — старшынёй цэнтральнага савета рэспублiканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Добраахвотнае таварыства садзейнiчання армii, авiяцыi i флоту Рэспублiкi Беларусь» (ДТСААФ);

Аляксейчыка Мiхаiла Васiльевiча — генеральным консулам Рэспублiкi Беларусь у г. Беластоку (Рэспублiка Польшча);

Пракапенкi Iгара Мiкалаевiча — членам Вiцебскага аблвыканкама.

Звяртаючыся да новых кiраўнiкоў мясцовых выканаўчых органаў, Прэзiдэнт падкрэслiў, што ад iх патрабуюцца ўважлiвыя i тактоўныя адносiны да людзей, дзейсныя крокi па развiццю вытворчай сферы i стварэнню новых рабочых месцаў у вёсцы, беражлiвы i рацыянальны падыход да сельскагаспадарчых угоддзяў, высокая культура земляробства i навядзенне парадку на зямлi, процiдзеянне карупцыi.

«Нiякай высакамернасцi, фанабэрыi, як гэта iншым разам бывае ў асобных кiраўнiкоў. Спуску тут не будзе нiкому», — перасцярог кiраўнiк дзяржавы.

Прэзiдэнт запатрабаваў прыкласцi максiмум намаганняў для выканання задач, прадугледжаных праграмай адраджэння беларускай вёскi. «Укараняйце перадавыя тэхналогii, эканомце кожную капейку, разлiчвайце толькi на сябе. Праз год-два мы поўнасцю адыдзем ад датацый у сельскай гаспадарцы. Грошы будуць выдзяляцца толькi пад канкрэтныя праекты i планы, а не на абстрактныя паказчыкi тыпу «кiлаграм мяса» або «лiтр малака», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

Кiраўнiк дзяржавы ў ходзе прыняцця кадравых рашэнняў адзначыў, што ва ўмовах, калi ў рэалiзацыю праграмы адраджэння i развiцця вёскi ўкладваюцца мiльярды долараў, як нiколi важна падбiраць на кiруючыя пасады дасведчаных кiраўнiкоў, якiя ўмеюць весцi эфектыўную гаспадарку.

Гаворачы аб кадравай палiтыцы, Аляксандр Лукашэнка заявiў, што ў краiне «нi ў якiм выпадку не будзе практыкi механiчнага перасаджвання чыноўнiкаў з аднаго крэсла ў другое». «Папярэджваю: нiякiх назначэнняў на «адседжванне», як гэта было ў часы Савецкага Саюза, не будзе. Мы павiнны прыцягваць новыя, маладыя кадры», — сказаў кiраўнiк дзяржавы.

Прэзiдэнт таксама звярнуў асаблiвую ўвагу на выкананне яго даручэнняў па развiццю льнаводчай галiны рэспублiкi. У блiжэйшы час ён мае намер асабiста пракантраляваць, як тут iдуць справы.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 17 мая разгледзеў шэраг кадравых пытанняў. Кiраўнiк дзяржавы даў згоду на назначэнне: Савельева Мiхаiла Генадз
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика