Эканомiя — крынiца для iнвестыцый
Iгар ШЧУЧЭНКА
У Беларусi ёсць iстотныя рэзервы для росту ўнутраных iнвестыцый, у тым лiку — усямерная эканомiя i беражлiвасць, — заявiў на сустрэчы з журналiстамi першы намеснiк мiнiстра эканомiкi краiны Пётр Жабко. Напрыклад, паводле яго слоў, сёння на аднаго чалавека ў рэспублiцы, калi параўноўваць з развiтымi еўрапейскiмi краiнамi, спажываецца больш чым у два разы прыроднага газу, электраэнергii — больш чым у 1,5. Знiжаючы тыя ж энергазатраты на вытворчасцi прадукцыi, айчынныя прадпрыемствы будуць мець i дадатковыя рэсурсы для iнвестыцый.
Праўда, забяспечыць значныя тэмпы росту эканомiкi (так, за гэтую пяцiгодку намечана павялiчыць iнвестыцыi больш чым у два разы — больш за 50 млрд долараў супраць 20 млрд, асвоеных у мiнулай пяцiгодцы) толькi за кошт унутраных крынiц фiнансавання практычна немагчыма. Таму да 2010 года прадугледжваецца павялiчыць да 15—20 працэнтаў долю замежнага капiталу ў агульным аб’ёме iнвестыцый рэспублiкi, падкрэслiў Пётр Жабко. Тым больш, што на працягу ўжо некалькiх гадоў у Беларусi прасочваецца ўстойлiвая тэндэнцыя росту замежных iнвестыцый: з 0,72 мiльярда долараў у 2002-м годзе да 4,03 мiльярда ў 2006-м. Па прамых замежных iнвестыцыях таксама назiраецца станоўчая дынамiка: калi ў 2002 годзе iх велiчыня складала толькi каля 300 мiльёнаў долараў, то летась — 750 мiльёнаў, а ў першым квартале гэтага года — ужо 257 мiльёнаў долараў. Як зазначыў Пётр Жабко, плануецца, што сёлета ў эканомiку рэспублiкi будзе ўкладзена каля 900 мiльёнаў прамых замежных iнвестыцый. Прычым у сваёй стратэгii па прыцягненню замежных iнвестыцый наша краiна робiць акцэнт на iх якасны аспект, якi забяспечвае ўвоз у рэспублiку новых i высокiх тэхналогiй. Таксама Пётр Жабко паведамiў аб тым, «што агульнымi намаганнямi» сёлета будзе выканана задача па забеспячэнню запланаванага аб’ёму сальда знешняга гандлю. Як вядома, кiраўнiком дзяржавы пастаўлена задача, каб па вынiках года выйсцi на станоўчае сальда — 500—600 мiльёнаў долараў ЗША. Першы намеснiк мiнiстра эканомiкi, у прыватнасцi, сказаў, што ўсiм зацiкаўленым органам кiравання, мiнiстэрствам, прадпрыемствам даведзены адпаведныя заданнi па забеспячэнню станоўчага сальда знешняга гандлю. Агучыў ён i iнфармацыю пра тое, што ў блiжэйшай перспектыве павiнны быць рэалiзаваны iнвестыцыйныя праекты Беларусi i Кiтая на суму каля 2,7 мiльярда долараў ЗША. Пётр Жабко ўпэўнены, што гэта краiна мае намер сур’ёзна працаваць па прыцягненню iнвестыцый у Беларусь. А перспектыўнымi напрамкамi ў супрацоўнiцтве з Кiтаем ён назваў энергетычную сферу, будаўнiчую, дрэваапрацоўчую. Аб iнвестыцыйных праектах, якiя будуць рэалiзаваны ў рэспублiцы ў блiжэйшы час, распавёў начальнiк галоўнага ўпраўлення iнвестыцый Мiнэканомiкi Сяргей Трафiмовiч. У прыватнасцi, ён узгадаў праект па будаўнiцтву завода ў Смалявiчах па вытворчасцi палiровачнага шкла, будаўнiцтва заводаў па выпуску сокаў у Брэсцкай вобласцi i Бабруйску. Таксама, паводле яго слоў, да падпiсання гатова пагадненне па будаўнiцтву на базе мiнскага стадыёна «Трактар» культурна-спартыўнага комплексу коштам 300 мiльёнаў долараў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi ёсць iстотныя рэзервы для росту ўнутраных iнвестыцый, у тым лiку — усямерная эканомiя i беражлiвасць, — заявiў на сустрэчы з журналiстамi п
|
|