У Нiгерыi вызвалена беларуская заложнiца
Сяргей КУЗНЯЦОЎ
Начальнiк упраўлення iнфармацыi — прэс-сакратар Мiнiстэрства замежных спраў Беларусi Андрэй Папоў паведамiў учора на брыфiнгу аб тым, што грамадзянка нашай краiны Iрына Экспа-Ума, выкрадзеная невядомымi 5 мая ў Нiгерыi, вызвалена.
Паводле слоў Андрэя Папова, згодна з iнфармацыяй, якую мае МЗС, жыццю i здароўю грамадзянкi Беларусi больш нiчога не пагражае. «Стан былой заложнiцы здавальняючы». Прадстаўнiк МЗС адзначыў таксама, што знешнепалiтычнае ведамства «ў рамках сваёй кампетэнцыi працягвае знаходзiцца ў вельмi цесным кантакце з усiмi, хто так альбо iнакш меў дачыненне да гэтага выпадку з пункту погляду яго вырашэння». Пры гэтым Андрэй Папоў дадаў, што ў выпадку з’яўлення неабходнасцi ў дзеяннях па вырашэнню «консульска-прававых пытанняў, натуральна, яны будуць зроблены» беларускiм бокам. Iншых дэталяў прадстаўнiк МЗС паведамiць не змог. «Калi непасрэдныя ўдзельнiкi аперацыi па вызваленню палiчаць неабходным падзялiцца iмi з грамадскасцю, то, думаю, яны гэта зробяць. Натуральна, з улiкам вельмi далiкатнай спецыфiкi дадзенай сiтуацыi». Андрэй Папоў паведамiў таксама на брыфiнгу, што зараз працягваюцца перамовы аб адкрыццi прадстаўнiцтва Еўрапейскай камiсii ў Мiнску. Праўда, пра нейкiя канкрэтныя тэрмiны адкрыцця «гаварыць пакуль рана. Гэта будзе прадметам кансультацый». Прадстаўнiк МЗС пацвердзiў iнфармацыю аб плануемым вiзiце ў Беларусь прэзiдэнта Iрана Махмуда Ахмадзiнежада. «Я магу пацвердзiць, што МЗС вельмi шчыльна займаецца арганiзацыяй вiзiту... Яго падрыхтоўка ўступiла ў вырашальную стадыю. З улiкам вышэйшага ўзроўню вiзiту, думаю, мы паведамiм тэрмiны па меры таго, як стане канчаткова зразумела, што прэзiдэнт Iрана накiроўваецца ў нашу краiну». У той жа час пасольства Iрана ў Мiнску заяўляе, што вiзiт павiнен адбыцца 21—22 мая. Учора МЗС паведамiла таксама, што з 14 па 15 мая пры садзейнiчаннi знешнепалiтычнага ведамства нашай краiны i прадстаўнiцтва ААН/ПРААН у Беларусi адбыўся бiзнэс-семiнар, на якiм абмяркоўваўся ўдзел беларускiх кампанiй у пастаўках тавараў i паслуг для патрэб Арганiзацыi аб’яднаных нацый. На семiнары было адзначана, што агульны аб’ём закупак ААН у 2005 годзе склаў прыблiзна 10 млрд долараў ЗША. У спiс зарэгiстраваных пастаўшчыкоў ААН уваходзяць 6 тыс. кампанiй, у тым лiку 4 беларускiя. У МЗС адзначылi, што прадстаўнiкi ААН прапанавалi падчас семiнару прадстаўнiкам беларускага дзелавога асяродку прыняць актыўны ўдзел у тэндарах на закупку для патрэб ААН па шырокаму колу тавараў (хiмiчнай i нафтавай прадукцыi, прадуктаў харчавання, электрапрыбораў i электроннага абсталявання, вакцын i лекаў, медыцынскага абсталявання, зборных дамоў для мiратворчых мiсiй), а таксама паслуг (лагiстыцы i транспарцiроўцы тавараў, паслуг па праектаванню i будаўнiцтву, арэндзе абсталявання i iнш.).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Начальнiк упраўлення iнфармацыi — прэс-сакратар Мiнiстэрства замежных спраў Беларусi Андрэй Папоў паведамiў учора на брыфiнгу аб тым, што грамадзянка
|
|