Загарэўся «Опель»
Iгар ГРЫШЫН
Чатыры чалавекi пацярпелi ў вынiку здарэння, якое адбылося на дарозе ў Баранавiцкiм раёне.
Паводле даных аддзела iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама, каля паловы пятай дня з-за выбуху газавай устаноўкi на аўтадарозе Баранавiчы—Слонiм паблiзу вёскi Сеўрукi загарэўся аўтамабiль «Опель-Вектра». Непрацуючы 50-гадовы жыхар пасёлка Жамчужны, якi кiраваў аўто, атрымаў цялесныя пашкоджаннi i быў змешчаны ў бальнiцу. Тры жанчыны, што ехалi з iм, таксама пацярпелi: медыкi зафiксавалi ў iх тэрмiчныя апёкi i цялесныя пашкоджаннi. Пасажыркi, дарэчы, пасля меддапамогi былi адпушчаны дадому.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чатыры чалавекi пацярпелi ў вынiку здарэння, якое адбылося на дарозе ў Баранавiцкiм раёне
|
|