Пагуляў у тэнiс... на пяць гадоў
Сымон СВIСТУНОВIЧ
Некалькi месяцаў таму жыхар Мiнска вырашыў паспрыяць свайму сябру, якi адбывае пакаранне ў папраўчай калонii г. Iвацэвiчы.
Зрабiць гэта ён вырашыў арыгiнальным спосабам. Наркотыкi запакаваў у тэнiсны мячык, а мабiльнiк — у пластыкавую бутэльку, i ўсё гэта было перакiнута на тэрыторыю калонii. Толькi тут выйшла накладка. «Тавар» трапiў у рукi супрацоўнiкаў калонii, i мiнчанiн са сваiм памагатым — 24-гадовым жыхаром Брэста быў затрыманы. Суд Iвацэвiцкага раёна прыгаварыў мiнчанiна да пяцi з паловай гадоў зняволення, а памагатага адпусцiлi — ён не ведаў, што ў мячыку наркотыкi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Некалькi месяцаў таму жыхар Мiнска вырашыў паспрыяць свайму сябру, якi адбывае пакаранне ў папраўчай калонii г. Iвацэвiчы |
|