Крымiнальныя цыгарэты
Аляксандр ПУКШАНСКI
У Наваполацку затрыманы мясцовы жыхар, якi на аўтамабiлi «Кiа» перавозiў 1170 пачак безакцызных цыгарэт.
Як паведамiлi ва ўпраўленнi Дэпартамента фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю па Вiцебскай вобласцi, потым пасля санкцыi пракурора былi агледжаны кватэры ў дамах горада, гаспадары якiх, як меркавалася, мелi дачыненне да незаконнай дзейнасцi затрыманага. У вынiку знайшлi яшчэ 1880 пачак замежнай вытворчасцi, не маркiраваныя айчыннымi акцызнымi маркамi. У адносiнах да «прадпрымальнага» навапалачанiна складзены пратакол аб адмiнiстрацыйным правапарушэннi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Наваполацку затрыманы мясцовы жыхар, якi на аўтамабiлi «Кiа» перавозiў 1170 пачак безакцызных цыгарэт |
|