21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Заканспiраваная карупцыя

26.08.2009 08:41 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкола ДЗЯБЁЛА

Хабар для рэвiзора i крах «каралевы» гаражнага кааператыва

Чым актыўней вядзецца ў нашай краiне барацьба з карупцыяй, тым больш хiтрыя спосабы хабарнiцтва прыдумваюць нядобрасумленныя службовыя асобы. Але якiя б меры канспiрацыi нi прымалi вынаходнiкi гэтых мудрагелiстых карупцыйных схем, супрацоўнiкi праваахоўных органаў усё ж выводзяць на чыстую ваду прадажных асобаў.

Вось толькi некалькi выпадкаў заканспiраванай карупцыi, пра якiя аглядальнiку «Звязды» распавёў пракурор Савецкага раёна Мiнска Мiкалай ПЛАТНIЦКI.

Прыбiральшчыца на паперы

Рэвiзiя, як звычайна, з’явiлася нечакана. Дырэктар (цяпер ужо былы) рыбаперапрацоўчага прадпрыемства быў не без грахоў, таму нiчога добрага для сябе ад вынiкаў фiнансавай праверкi не чакаў. Гора-кiраўнiк пачаў лiхаманкава шукаць спосабы «мiнiмiзацыi рэвiзiйных наступстваў». Задача для яго ўскладнялася тым, што праверку праводзiла цэлая камiсiя i «палюбоўна» дамовiцца з усiмi рэвiзорамi было фактычна немагчыма. Тады дырэктар вырашыў улагодзiць рэвiзора, якi быў адказны за канчатковыя высновы камiсii i прыняцце мераў да вiнаватых. Агульную мову з гэтым чыноўнiкам кiраўнiк прадпрыемства знайшоў. Рэвiзор не адлюстраваў у акце праверкi прадпрыемства шэраг выяўленых парушэнняў. У якасцi «падзякi» за гэтую паслугу ён папрасiў дырэктара... прыняць на працу прыбiральшчыцай сваю жонку. Кiраўнiк прадпрыемства аформiў дагавор падраду выкананых работ на жонку спагадлiвага рэвiзора. Праўда, гэтая жанчына нiякай працы на прадпрыемстве не выконвала, але атрымала паводле памянёнага дакумента 804 тысячы рублёў, якiя былi патрачаны на патрэбы сям’i. Зрэшты, неўзабаве карупцыянера-рэвiзора выявiлi. Ён ва ўсiм прызнаўся i вярнуў грошы прадпрыемству. А вось дырэктар нават на судзе спрабаваў пераканаць усiх у тым, што ён не меў дачынення да гэтай «карупцыйнай здзелкi». Але ж факты i паказаннi сведкаў яскрава даказвалi яго вiну. У вынiку суд прыгаварыў дырэктара да двух гадоў папраўчых работ. Увесь гэты час 25 працэнтаў ягонага заробку будзе вылiчвацца ў даход дзяржавы.

Гаспадыня гаражоў

Старшыня аднаго з гаражных кааператываў сталiцы лiчыла сябе аднаасобнай уладаркай яго фiнансавых сродкаў i ўсёй нерухомасцi. Кiруючая асоба, напрыклад, фiктыўна аформiла ў якасцi прыбiральшчыцы сваю знаёмую, а заробак клала сабе ў кiшэню. Такiм чынам за год i тры месяцы яна атрымала больш за 3 мiльёны 750 тысяч рублёў. У кааператыўную касу старшыня залазiла як ва ўласны кашалёк: прысвоiла членскiя ўнёскi на агульную суму 886 тысяч рублёў, паклала на свой асабiсты рахунак грошы — больш за 15 мiльёнаў рублёў, якiя былi сабраны з уладальнiкаў гаражоў для рамонту дарог. Не грэбавала старшыня i хабарнiцтвам. «Каралева» кааператыва абклала данiнай людзей, якiя выкарыстоўвалi гаражы не па прызначэнню: пераўтварылi iх у склады i дробныя майстэрнi па рамонту аўтамабiляў.

Але ж, як вядома, збан носiць ваду да пары. Нядобрасумленную службовую асобу злавiлi за руку ў момант атрымання чарговай сумы хабару ў памеры 300 долараў. Потым выплылi на паверхню i ўсе астатнiя грахi старшынi гаражнага кааператыва, хоць яна iх старанна «маскiравала». Суд вынес даволi суровы прыгавор карупцыянерцы: 7 гадоў пазбаўлення волi з канфiскацыяй маёмасцi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чым актыўней вядзецца ў нашай краiне барацьба з карупцыяй, тым больш хiтрыя спосабы хабарнiцтва прыдумваюць нядобрасумленныя службовыя асобы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика