«Меч Лiдскага замка»
Барыс ПРАКОПЧЫК
Фэст Фэст рыцарскiх баёў пад такой назвай адбудзецца 19—20 мая i пачнецца з шэсця клубаў-удзельнiкаў па горадзе.У баявой праграме фэста — пешы, лучны, конны турнiры, бугурты, спаборнiцтва «Кiданне сулiцаў» (коп’яў), iнсцэнiроўка бiтвы за замак у ХlV стагоддзi. На тэматычных выставах можна будзе азнаёмiцца з рыцарскiм шатром, сярэднявечнай артылерыяй, штурмавой i кiдальнай тэхнiкай, а ў «Горадзе майстроў» будуць прадстаўлены разнастайныя рамёствы — ткацтва, вышыўка, ганчарства, пляценне з лазы, выраб лукаў, стрэлаў, разьба па дрэву, металу... Чакаецца таксама, што на фэсце выступяць гурты старажытнай музыкi «Тутэйшая шляхта», «Стары Ольса» (Беларусь), «Drоlls» (Расiя) i iншыя. Выканаўцы старадаўняга танца паўдзельнiчаць у конкурсе «У гонар каралевы Боны».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фэст рыцарскiх баёў пад такой назвай адбудзецца 19—20 мая i пачнецца з шэсця клубаў-удзельнiкаў па горадзе |
|