21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Падпольны шахцёр

26.08.2009 08:41 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Inter-ПОЛ

Жыхар Кiтая арыштаваны за тое, што выкапаў патаемны ход ад свайго дома да закiнутай вугальнай шахты i незаконна здабываў у ёй вугаль.Такiм чынам прадпрымальнаму кiтайцу ўдалося выкапаць 1300 тон вугалю.

Палiцыя Пекiна паведамiла, што выявiла сакрэтную аперацыю мужчыны падчас звычайных абходаў кватэр у пошуках мiгрантаў. У нейкi момант да слыху палiцэйскiх з аднаго з дамоў данеслiся гукi машыны, што працавала. У двары яны знайшлi мноства раскiданых iнструментаў i прыстасаванняў для здабычы вугалю ў шахтах, а побач — палiва. У гаражы палiцэйскiя знайшлi ўваход у падземны тунэль, якi вёў да вугальнай шахты. Гаспадар жылля прызнаўся, што ўзяў у арэнду гэты дом, так як ведаў, што за 10 метраў знаходзiцца старая шахта. А вось лiцэнзii на здабычу вугалю ў «шахцёра» не аказалася.

ВАДЗIЦЕЛЬ НА ТРЫ ГАДЗIНЫ...

Кур’ёзны выпадак адбыўся нядаўна з жыхаркай Балгарыi, якая ўмудрылася пазбавiцца вадзiцельскага пасведчання ў першы ж дзень пасля яго атрымання.

23-гадовая балгарская студэнтка з Сафii Крысцiна Андрэева паабяцала свайму iнструктару пачаставаць яго, калi ёй удасца паспяхова здаць экзамен па ваджэнню. Пасля таго, як правы былi атрыманы, дзяўчына i яе выкладчык накiравалiся ў мясцовы бар, дзе выпiлi пару бакалаў вiна. Пасля Крысцiна прапанавала iнструктару падвезцi яго дадому. Па дарозе iх спынiла палiцыя, супрацоўнiкi якой заўважылi дзiўную манеру ваджэння Крысцiны. Алкатэсцер паказаў, што колькасць алкаголю ў арганiзме дзяўчыны ў тры разы перавысiла норму. Пасля iнцыдэнту ў яе былi адабраны правы, а яе iнструктар акрамя вадзiцельскага пасведчання пазбаўлены яшчэ i дазволу на ажыццяўленне iнструктарскай дзейнасцi.

МАХЛЯР «КАСIЎ» ПАД IНВАЛIДА

Жыхар Ванкувера прыгавораны да 13 месяцаў турмы за тое, што прыкiдваўся разумова адсталым, каб атрымлiваць дапамогу па iнвалiднасцi.

28-гадовы Пiт Кастэла яшчэ ў лютым прызнаў сябе вiнаватым у тым, што падманваў сацыяльныя службы пачынаючы з васьмiгадовага ўзросту. Акрамя турэмнага зняволення, яму прадпiсана выплацiць 59 226 долараў, якiя ён атрымаў ад дзяржавы пачынаючы з 18 гадоў. Паколькi сам Кастэла не ўмее нi чытаць, нi пiсаць, то яго зварот да суддзi быў напiсаны грамадскiм абаронцам. У iм махляр прызнае сваю вiну i гаворыць, што «зробiць усё магчымае, каб вярнуць гэтыя грошы». Мацi Пiта, 46-гадовая Розi Кастэла, таксама прызнала сваю вiну ў тым, што навучыла сваiх дзяцей — сына i дачку — прыкiдвацца разумова адсталымi. Махлярства Пiта адкрылася, калi ён атрымлiваў у Ванкуверы праязны бiлет.

ПАРЫК — ПРАЗ СУД

Федэральны суд зямлi Рэйланд-Пфальц адхiлiў iск лысага грамадзянiна, якi патрабаваў ад медыцынскай страхавой кампанii аплацiць яму расходы на выраб парыка.

Немец абгрунтаваў свой iск тым, што з’яўляецца лысым з нараджэння. Аднак у страхавой кампанii яму паведамiлi, што аплачваюць працяглае лячэнне аблысення толькi жанчынам i дзецям. Суддзя пагадзiўся са страхаўшчыкамi, падкрэслiўшы, што аблысенне ў мужчын не з’яўляецца незвычайнай з’явай. «Абаронныя функцыi валасоў у спёку i холад можна з лёгкасцю дапоўнiць з дапамогай капелюша. Медыцынская страхоўка не павiнна аплачваць страту валасоў», — указаў суддзя ў пастанове. Мiж iншым, дзякуючы шчодрай сiстэме абавязковага медыцынскага страхавання ў Германii, некаторыя грамадзяне могуць бясплатна ездзiць на воды i нават атрымліваюць бясплатныя iмплантанты грудзей.

Падрыхтаваў Iгар РЫГОРАЎ.

У IСПАНII ЎРАЧ ПРЫГАВОРАНЫ ДА 1933 ГАДОЎ ЗНЯВОЛЕННЯ

Iспанскi анестэзiёлаг быў прыгавораны да 1933 гадоў турмы за iнфiцыраванне некалькiх соцень пацыентаў вiрусам гепатыту С, паведамляюць iнфармагенцтвы.

Шасцiдзесяцiпяцiгадовы Хуан Маэзо, хворы на гепатыт i прыахвочаны да марфiну, заразiў у 1988—1997 гадах 275 чалавек, таму што ўводзiў сабе дозу марфiнавай сывараткi перад тым, як выкарыстоўваць астатак для анестэзii. Чацвёра з iнфiцыраваных ужо памерлi. Суд iспанскай правiнцыi Валенсiя прыгаварыў Маэзо да 1933 гадоў зняволення, але ў адпаведнасцi з законамi каралеўства падсудны можа правесцi ў турме не больш за 20 гадоў. Суд таксама абавязаў злачынцу заплацiць 500 тыс. еўра ўрону кожнай сям’i пацярпелых.

Кар. БЕЛТА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхар Кiтая арыштаваны за тое, што выкапаў патаемны ход ад свайго дома да закiнутай вугальнай шахты i незаконна здабываў у ёй вугаль.Такiм чынам прадп
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика