Супрацоўнiкi Мiнскай цэнтральнай мытнi затрымалi буйную партыю камп’ютарнай тэхнiкi
Кар. БЕЛТА
Супрацоўнiкi Мiнскай цэнтральнай мытнi затрымалi буйную партыю камп’ютарнай тэхнiкi i камплектуючых да яе, паведамiлi ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камiтэта Беларусi.
У сярэдзiне лютага мытнiкi пачалi праверку законнасцi паставак з Расiйскай Федэрацыi тэхнiкi вытворчасцi трэцiх краiн у адрас iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, зарэгiстраваных у Мiнску. Падчас праверкi былi выяўлены шматлiкiя парушэннi. З адказу на запыт, якi атрыманы з мытных органаў Расii, вынiкала, што адпраўнiк тавару па адрасу рэгiстрацыi не выяўлены, i яго фактычнае месцазнаходжанне не ўстаноўлена. Акрамя таго, расiйскае прадпрыемства не было зарэгiстравана як удзельнiк знешнеэканамiчнай дзейнасцi. Згодна з беларускiм заканадаўствам, якое дзейнiчала да 1 красавiка гэтага года, неабходнай умовай вызвалення iндывiдуальных прадпрымальнiкаў ад выплаты мытных плацяжоў па агульнай працэдуры пры ўвозе тавараў, якiя паходзяць з трэцiх краiн, з Расii было мытнае афармленне тавару на тэрыторыi Расiйскай Федэрацыi. Паводле даных расiйскiх мытных органаў, дадзеная камп’ютарная тэхнiка ў суседняй краiне да мытнага афармлення не прад’яўлялася. Такiм чынам, суб’екты гаспадарання прадаставiлi мытнiкам дакументы, якiя змяшчаюць недакладныя звесткi i аб прадаўцы тавару, i аб пройдзеным у Расii мытным афармленнi. Па дадзеных фактах былi складзены пратаколы аб адмiнiстрацыйных мытных правапарушэннях. Затым рашэннем суда Партызанскага раёна Мiнска камп’ютарная тэхнiка i камплектуючыя на суму Br965 млн 411 тыс. накiраваны ў даход дзяржавы. Частка тавару яшчэ чакае рашэння суда.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнiкi Мiнскай цэнтральнай мытнi затрымалi буйную партыю камп’ютарнай тэхнiкi i камплектуючых да яе, паведамiлi ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнаг |
|