739 ахвяраў алкаголю...
Iгар ГРЫШЫН
Летась у студзенi—сакавiку ў краiне было зафiксавана 960 фактаў алкагольных атручванняў людзей са смяротным зыходам, а сёлета за аналагiчны перыяд — 739.
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ва ўпраўленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС, меншая колькасць падобных фактаў — у тым лiку i вынiк мераў, што прымаюць супрацоўнiкi праваахоўных органаў у справе процiдзеяння незаконнаму абарачэнню спiртазмяшчальнай прадукцыi. Сёлета на тэрыторыi рэспублiкi было канфiскавана больш за 520 тысяч лiтраў фальсiфiкаваных спiртных напояў i каля 450 тысяч — самагону i самагоннай бражкi (летась за такi ж перыяд — 216 i 212 тысяч лiтраў адпаведна). Сурагат жа, якi не дайшоў да спажыўцоў, паступова замяшчаецца якаснай прадукцыяй: аб’ём алкагольнай прадукцыi, што рэалiзуецца прадпрыемствамi гандлю, у параўнаннi з мiнулым годам павялiчыўся на 18 працэнтаў. Як адзначаюць у мiнiстэрстве, тэхнiчныя спiртазмяшчальныя вадкасцi, якiя выкарыстоўваюцца для прыгатавання фальсiфiкаванай гарэлкi, у асноўным завозяцца ў Беларусь з Расii. Таму супрацоўнiкi мiлiцыi абедзвюх дзяржаў рэгулярна праводзяць шэраг аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў па выкрыццю дзялкоў, якiя маюць дачыненне да незаконнага абарачэння спiртазмяшчальнай прадукцыi. Дарэчы, на гэтым тыдні кiраўнiкi падраздзяленняў мiлiцыi грамадскай бяспекi барацьбы з эканамiчнымi злачынствамi дзвюх краiн збіралiся ў Вiцебску, дзе абмеркоўвалі праблемы выяўлення i спынення фактаў незаконнай вытворчасцi, транспарцiроўкi i рэалiзацыi спiртазмяшчальнай прадукцыi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Летась у студзенi—сакавiку ў краiне было зафiксавана 960 фактаў алкагольных атручванняў людзей са смяротным зыходам, а сёлета за аналагiчны перыяд — 7 |
|