Дагавор аб стварэннi СП на базе «Белтрансгаза» падпiсаны
Iгар ШЧУЧЭНКА
Супрацоўнiцтва Вечарам у мiнулую пятнiцу ў Мiнску быў падпiсаны пакет дакументаў памiж «Газпрамам» i ўрадам нашай краiны аб стварэннi сумеснай беларуска-расiйскай газатранспартнай арганiзацыi на базе «Белтрансгаза», паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў Апараце Савета Мiнiстраў Беларусi.На перагаворах 18 мая, якiя прайшлi з удзелам першага намеснiка прэм’ер-мiнiстра Беларусi Уладзiмiра Сямашкi i намеснiка старшынi праўлення ААТ «Газпрам» Валерыя Голубева, бакi падпiсалi Дагавор куплi-продажу «Газпрамам» акцый «Белтрансгаза», а таксама Дапаўненне да пратакола па пытаннях стварэння сумеснай беларуска-расiйскай газатранспартнай арганiзацыi i паставак, транзiту прыроднага газу праз Беларусь ад 31 снежня мiнулага года. Акрамя таго, раней бакамi былi ўзгоднены i зарэгiстраваны ва ўстаноўленым парадку змяненнi ў Статут ААТ «Белтрансгаз», што таксама з’яўлялася адной з умоў стварэння сумеснага газатранспартнага прадпрыемства. Як адзначылi ў Апараце Савета Мiнiстраў, пасля падпiсання Дагавора аб стварэннi СП i яго рэгiстрацыi на працягу 20 дзён расiйскi бок павiнен унесцi першы плацеж у суме 625 мiльёнаў долараў ЗША, што складае 12,5 працэнта акцый «Белтрансгаза». Мiж iншым, паводле слоў Уладзiмiра Сямашкi, гэтыя грошы пойдуць на iнвестыцыйнае развiццё эканомiкi Беларусi. На працягу 50 дзён пасля пераходу да «Газпрама» права ўласнасцi на першую частку акцый «Белтрансгаза» неабходна правесцi сход акцыянераў. На iм будзе сфармiраваны новы назiральны савет прадпрыемства, у склад якога ўвойдзе прадстаўнiк «Газпрама». Нагадаем, што ААТ «Газпрам» стане ўладальнiкам 50 працэнтаў акцый ААТ «Белтрансгаз» да 1 сакавiка 2010 года. А да таго расiйскае прадпрыемства на працягу трох гадоў да 20 лютага кожнага года будзе ўносiць плацяжы, якiя адпавядаюць 12,5 працэнта акцый.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вечарам у мiнулую пятнiцу ў Мiнску быў падпiсаны пакет дакументаў памiж «Газпрамам» i ўрадам нашай краiны аб стварэннi сумеснай беларуска-расiйскай га
|
|