21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прэзiдэнты Беларусi i Iрана намецiлi крокi ўзаемадзеяння ў гандлi i энергетыцы

26.08.2009 08:41 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:




Адносiны Беларусi i Iрана выйшлi на ўзровень стратэгiчнага партнёрства. Аб гэтым заявiў 21 мая кiраўнiк беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэзiдэнтам Iсламскай Рэспублiкi Iран Махмудам Ахмадзiнежадам.

Перагаворы прэзiдэнтаў дзвюх краiн прайшлi як у вузкiм, так i пашыраным фармаце. Асноўную ўвагу бакi ўдзялiлi магчымасцям нарошчвання ўзаемнага тавараабароту i пашырэння iнвестыцый, супрацоўнiцтву ў нафтагазавай сферы. Адбыўся абмен думкамi па актуальных мiжнародных праблемах.

«Вакол адносiнаў Беларусi i Iрана шмат размоў. Кожны тлумачыць гэтыя адносiны па-свойму. Але Беларусь i Iран — суб’екты мiжнароднага права, сёння ў дзвюх краiн няма забаронных тэм. Мы гатовы супрацоўнiчаць па ўсiх напрамках», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. Ён таксама пацвердзiў, што з беларускага боку ўсе дамоўленасцi з Iранам будуць выкананы.

На думку Махмуда Ахмадзiнежада, умацаванне адносiнаў Беларусi i Iрана садзейнiчае падтрыманню мiжнароднай бяспекi. «Вы адзiн з самых лепшых маiх сяброў, — адзначыў Махмуд Ахмадзiнежад, звяртаючыся да Прэзiдэнта Беларусi. — У нас няма перашкод i бар’ераў для ўзаемадзеяння. У нас ёсць вялiкi патэнцыял на доўгатэрмiновую перспектыву, якi мы павiнны рэалiзаваць».

У 2006 годзе тавараабарот памiж дзвюма краiнамi склаў $35,5 млн. Iран з’яўляецца для нашай краiны перспектыўным i плацежаздольным партнёрам, паколькi краiна мае значныя рэсурсы нафты i газу (адпаведна каля 10 працэнтаў i 18 працэнтаў сусветных запасаў), а таксама высокую ёмiстасць рынку (каля 70 млн чалавек). У Iране арганiзавана зборачная вытворчасць грузавых аўтамабiляў «МАЗ», у жнiўнi 2006 года ў Беларусi адкрыта зборачная вытворчасць iранскiх легкавых аўтамабiляў «Саманд».

У канцы 2006 года беларускi бок падрыхтаваў i перадаў на разгляд Iрану генеральны план распрацоўкi iранскага нафтавага радовiшча Джафеiр.

Як падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з iранскiм калегам у пашыраным складзе, Беларусь удзячная iранскаму боку за канструктыўны падыход да пытанняў развiцця супрацоўнiцтва ў нафтагазавай сферы i ў галiне прамысловасцi.

«Я асаблiва ўдзячны прэзiдэнту Iрана за падтрымку нашай краiны ў такiм адчувальным пытаннi, як здабыча вуглевадароднай сыравiны», — падкрэслiў кiраўнiк беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка прывёў пры гэтым словы Махмуда Ахмадзiнежада, выказаныя ў час сустрэчы ў вузкiм складзе, аб тым, што беларусы ў блiжэйшы час змогуць здабываць у Iране нафту, перапрацоўваць яе там або забiраць сырую нафту i прадаваць у любым рэгiёне свету. «Тое ж самае прэзiдэнт Iрана сказаў i пра здабычу i перапрацоўку прыроднага газу. Дзякую за гэту выключную падтрымку нашай краiны i эканомiкi», — дадаў беларускi лiдар.

«Вы пайшлi насустрач усiм пажаданням беларускага боку i выдзелiлi нам тое радовiшча, на якое мы разлiчвалi. Нашы спецыялiсты яго даследавалi i гатовы сёння здабываць нафту на iранскай тэрыторыi», — сказаў кiраўнiк беларускай дзяржавы, звяртаючыся да прэзiдэнта Iрана.

Як было адзначана на перагаворах, Беларусь разлiчвае на далейшы рост iранскiх iнвестыцый у эканомiку краiны i на большую дынамiку гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва з IРI. Кiраўнiк беларускай дзяржавы выказаўся таксама за дыверсiфiкацыю экспартна-iмпартных патокаў тавараў i паслуг памiж дзвюма краiнамi. Немалаважна, што Iран пацвердзiў гатоўнасць набываць шырокi спектр беларускай прадукцыi.

Прэзiдэнты абмеркавалi праблемы, што перашкаджаюць актыўнаму нарошчванню супрацоўнiцтва, i абазначылi шляхi iх вырашэння. На сустрэчы ў пашыраным складзе асаблiвы акцэнт быў зроблены на неабходнасцi больш хуткага вырашэння пытанняў узаемадзеяння ў банкаўскай сферы i наладжвання прамога супрацоўнiцтва памiж беларускiмi i iранскiмi банкамi без пасрэднiцтва.

Размова iшла таксама аб урэгуляваннi механiзмаў узаемнага гандлю ў частцы тарыфнай палiтыкi.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што падыходы дзвюх краiн да вырашэння мiжнародных праблем сугучныя. На яго думку, Iран можа стаць адным з самых уплывовых цэнтраў сусветнай супольнасцi.

Махмуд Ахмадзiнежад падкрэслiў, што Iран i Беларусь прытрымлiваюцца неабходнасцi стварэння ў свеце шматпалярнай сiстэмы, для якой характэрны баланс i раўнавага. «Мы супраць аднапалярнасцi i аказання ўплыву на iншыя дзяржавы, — адзначыў прэзiдэнт Iрана. — Таму мы пазiтыўна глядзiм як на двухбаковы, так i на шматбаковы дыялог у розных сферах».

Паводле яго слоў, узаемадзеянне Беларусi i Iрана ў мiжнародных арганiзацыях ажыццяўляецца паспяхова, i такое супрацоўнiцтва дае магчымасць нейтралiзаваць «тое процiдзеянне, якое нам хочуць навязаць».

Як заявiў Махмуд Ахмадзiнежад, адносiны з Беларуссю з’яўляюцца адным з прыярытэтаў знешняй палiтыкi Iрана. Прэзiдэнт Iрана падкрэслiў, што ў час вiзiту ў Беларусь дасягнуты важныя дамоўленасцi. Пры гэтым Махмуд Ахмадзiнежад заявiў аб неабходнасцi зрабiць канкрэтныя захады ў такiх сферах, як энергетыка, транспарт, гандаль, iнвестыцыi.

У гэты ж дзень у Мiнску Аляксандр Лукашэнка i Махмуд Ахмадзiнежад падпiсалi сумеснае камюнiке па вынiках вiзiту прэзiдэнта Iрана ў Беларусь.

У дакуменце выказана гатоўнасць да далейшага развiцця двухбаковых палiтычных i гандлёва-эканамiчных адносiнаў на аснове роўнасцi i паважання ўзаемных iнтарэсаў.

Як адзначаецца ў дакуменце, Беларусь i Iран маюць намер развiваць узаемадзеянне ў розных сектарах нафтагазавай галiны, у стварэннi нафтаперапрацоўчых вытворчасцяў, распрацоўцы нафтавых i газавых радовiшчаў, у будаўнiцтве падземных сховiшчаў прыроднага газу ў Iране. Бакi выказалi задавальненне дасягнутымi дамоўленасцямi па супрацоўнiцтву дзвюх краiн у распрацоўцы нафтавага радовiшча Джафеiр.

Прэзiдэнты падкрэслiлi важнасць рэалiзацыi сумесных праектаў па будаўнiцтву ЦЭЦ i ГЭС, прамысловых прадпрыемстваў па вытворчасцi нафтахiмiчнай, медыцынскай i iншай прадукцыi i абсталявання ў Беларусi.

У сумесным камюнiке адлюстравана адзiнства пазiцый Беларусi i IРI па актуальных праблемах мiжнароднага парадку дня.

У прысутнасцi прэзiдэнтаў былi таксама падпiсаны Пагадненне аб супрацоўнiцтве памiж Нацыянальным банкам Беларусi i Цэнтральным банкам Iсламскай Рэспублiкi Iран, Пагадненне памiж Нацыянальным банкам Беларусi i Цэнтральным банкам Iрана аб супрацоўнiцтве ў галiне навучання банкаўскага персаналу, Пагадненне аб супрацоўнiцтве ў галiне адукацыi памiж Мiнiстэрствам адукацыi Беларусi i Мiнiстэрствам навукi, даследаванняў i тэхналогiй Iсламскай Рэспублiкi Iран.

Аляксандр Лукашэнка i Махмуд Ахмадзiнежад прадоўжаць размову 22 мая ў час наведвання Нацыянальнай бiблiятэкi.

Акрамя таго, праграма афiцыйнага вiзiту прэзiдэнта Iрана ў Мiнск уключае сустрэчы з першым вiцэ-прэм’ерам Уладзiмiрам Сямашкам, старшынёй Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Уладзiмiрам Канаплёвым, прадстаўнiкамi iранскай дыяспары.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адносiны Беларусi i Iрана выйшлi на ўзровень стратэгiчнага партнёрства. Аб гэтым заявiў 21 мая кiраўнiк беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на сус
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика