21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аб’яднанне «Белая Русь» можа стаць рэспублiканскiм

26.08.2009 08:41 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iнiцыятыва

19 мая адбылося пашыранае пасяджэнне прэзiдыума Гродзенскага абласнога грамадскага аб’яднання «Белая Русь». Прыняты зварот да грамадзян Беларусi з заклiкам падтрымаць яго iнiцыятыву i паўсюдна стварыць рэгiянальныя грамадскiя арганiзацыi «Белая Русь» у падтрымку курса, якi праводзiцца кiраўнiком дзяржавы. У вынiку можа быць створана рэспублiканскае грамадскае аб’яднанне.

Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне «Белая Русь» было створана ў лiпенi 2004 года i цяпер у яго складзе больш за 12 тысяч чалавек. Гэта, лiчыць старшыня аб’яднання, рэктар Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўнiверсiтэта Вiтольд Песцiс, вялiкi атрад патрыятычна настроеных людзей, якiя шчыра жадаюць працаваць на карысць краiны. Пры гэтым аб’яднанне дакладна структурызавана, мае статутную нарматыўную базу ў рамках беларускiх законаў. На сёння ў яго складзе дзейнiчае 780 пярвiчных арганiзацый ва ўсiх раёнах вобласцi.

Арганiзацыя вырашае пытаннi згуртавання працоўных калектываў, умацавання дысцыплiны, развiцця вытворчасцi, займаецца патрыятычным выхаваннем моладзi, дабрачыннай дапамогай дзiцячым установам, уваходзiць у сiстэму правядзення дыскусiй па важнейшых праблемах жыцця краiны на пасяджэннях «круглага стала». Важна i тое, што ўжо маецца вопыт практычнага ўдзелу ў рэспублiканскiм рэферэндуме i выбарах усiх узроўняў улады — ад прэзiдэнта краiны да дэпутатаў парламента i мясцовых Саветаў. Аб аўтарытэце аб’яднання сярод насельнiцтва сведчыць тое, што ў складзе дэпутатаў абласнога, гарадскога, раённых, пасялковых i сельскiх Саветаў вобласцi каля паловы, а ў некаторых раёнах больш за 50 працэнтаў — члены «Белай Русi».

Барыс ПРАКОПЧЫК.

Зварот Гродзенскага абласнога грамадскага аб’яднання «Белая Русь» да грамадзян Рэспублiкi Беларусь

Дарагiя суайчыннiкi!

Наша маладая суверэнная дзяржава ўпэўнена рухаецца па шляху пабудовы справядлiвага працвiтаючага грамадства. Мы даказалi сваю грунтоўнасць i права на незалежнасць.

За апошнiя гады ў краiне адроджаны нацыянальная эканомiка, навука i культура, забяспечваюцца мiр, спакой i стабiльнасць, няўхiльна паляпшаецца жыццё ўсiх слаёў насельнiцтва.

Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь А.Р. Лукашэнкам пастаўлены i вырашаюцца новыя перспектыўныя задачы, накiраваныя на стварэнне эканамiчна моцнай i ўсебакова развiтой Беларусi — дзяржава не для выбраных, а для ўсяго народа.

Усведамляючы дачыненне i адказнасць за лёс Айчыны, мы, жыхары Гродзенскай вобласцi, у лiпенi 2004 года стварылi абласное грамадскае аб’яднанне «Белая Русь», якое мае на мэце падтрымку палiтычнага курсу краiны, стварэнне ўмоў для аб’яднання прагрэсiўных сiл грамадства на аснове iдэалогii беларускай дзяржавы.

За прайшоўшы час наша аб’яднанне ўмацавалася арганiзацыйна i якасна. Сёння «Белая Русь» — гэта больш за 12 тысяч чалавек, аб’яднаных амаль у 800 пярвiчных арганiзацый ва ўсiх раёнах вобласцi. У нашых радах аўтарытэтныя людзi, шмат моладзi.

Арганiзацыя займаецца патрыятычнай работай, вырашае пытаннi згуртавання працоўных калектываў, умацавання дысцыплiны, развiцця вытворчасцi, падтрымлiвае моладзь, дапамагае маламаёмных грамадзянам, удзельнiчае ў выбарчым працэсе. Актыўная работа нашага аб’яднання знаходзiць шырокую падтрымку сярод насельнiцтва.

Далейшы рух Беларусi да намечаных мэт можа быць дасягнуты толькi пры ўмове кансалiдацыi ўсяго беларускага грамадства.

Мы звяртаемся да ўсiх грамадзян з заклiкам падтрымаць наш пачын i паўсюдна стварыць рэгiянальныя грамадскiя аб’яднаннi «Белая Русь» у падтрымку курсу, якi праводзiцца кiраўнiком дзяржавы.

Мы ўпэўнены, што шырокае прыцягненне грамадзян у грамадскiя працэсы, магчымасць арганiзавана выказаць падтрымку праводзiмаму курсу, аб’яднанне ўсiх прагрэсiўных сiл паслужаць справе далейшага ўмацавання нашай Айчыны.

Аб’яднаем намаганнi — пабудуем моцную, працвiтаючую i незалежную Беларусь!

Прэзiдыум Гродзенскага абласнога грамадскага аб’яднання «Белая Русь».

Прынята на пашыраным пасяджэннi прэзiдыума Гродзенскага абласнога грамадскага аб’яднання «Белая Русь».



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
19 мая адбылося пашыранае пасяджэнне прэзiдыума Гродзенскага абласнога грамадскага аб’яднання «Белая Русь». Прыняты зварот да грамадзян Беларусi з зак
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика